Skip to main content
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

By Aliaksandr Kalbaska

Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Available on
Apple Podcasts Logo
Castbox Logo
Google Podcasts Logo
Pocket Casts Logo
RadioPublic Logo
Spotify Logo
Currently playing episode

#18_як беларусы БАМ будавалі

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.Jan 14, 2022

00:00
23:52
74_пра Сцюдзёнку і пераправу Напалеона цераз Бярэзіну

74_пра Сцюдзёнку і пераправу Напалеона цераз Бярэзіну

Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною  на ўсход хадзіў,  пра страты вялізныя войска ягонага  пад час пераправы   праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз  ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей   і даўні сябра мой, Ігар Груца,  дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў  Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем. 

Oct 30, 202329:55
73_пра “Дзеда-барадзеда”.

73_пра “Дзеда-барадзеда”.

У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі  запамінальную   ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”.  Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард  Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі  ўспамінамі. То слухаем.

Oct 06, 202312:05
72_ Пра рух зямлі і сьвята “Багач”

72_ Пра рух зямлі і сьвята “Багач”

Вітаю!  Акурат зараз,   у гэтыя залатыя  восеньскія  часы,  дзень зноўку роўным ночы стаў.  Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары  прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.

Sep 22, 202307:50
60_Як дзеда паравозы на “вечны спачын” адпраўляў.

60_Як дзеда паравозы на “вечны спачын” адпраўляў.

Запрашаю вас  гэтаю байкаю да чароўнага святла  чыгуначнага руху далучыцца :)  Калі,  дзе, як  навошта чыгунка ды паравозы   з’явіліся. Чаму  мой лёс так моцна  з імі зьнітаваным атрымаўся.

Sep 12, 202314:30
71_Байка пра Халакост і Малы Трасьцянец

71_Байка пра Халакост і Малы Трасьцянец

Паслухайце сёння  гамонку пра  сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і  яго  брудныя  праяўленні на тэрыторыі Беларусі.  З дапамогаю  сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара,  загадчыка  кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава. 

Sep 08, 202315:45
70_ Пра дзедава аўтапрыгодніцтва.

70_ Пра дзедава аўтапрыгодніцтва.

А зараз “пачастую”  вас байкаю пра выпрабаванні, якія    суправаджалі, здараліся,  трапляліся на маім аўтамабільным шляху.   З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.

Aug 25, 202312:20
69_ Пра Скарыну і габрэяў.

69_ Пра Скарыну і габрэяў.

Звяртаючыся зноўку  да асобы Францыска Скарыны хачу  пра яго няпростыя жыццёвыя  стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і  і пераслед ад другіх яму давялося  атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала  кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе.  Ды ў дадатак  паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся,  чым займаліся, чаму і калі этнонім  “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца,  то ад сёння  поўны тэкст баек слухаць можна   тут.    Без штучных абмежаваняў.  

Aug 11, 202313:50
68_пра жыццё людзей бронзавага веку на Беларусі.

68_пра жыццё людзей бронзавага веку на Беларусі.

Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як   людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія  культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч.  То хадзем!

Jul 28, 202316:25
67_Пра Музей цнатлівасьці.

67_Пра Музей цнатлівасьці.

Сёння пазнаёмлю вас з  улюбённым музеем сваім. Што ў  Стамбуле  створаны і  назоў  інтрыгуючы мае  “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс  слова гэтага  трасфармаваўся  ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю”  Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей,  каталог і  фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!

Jul 14, 202311:00
66_пра Скарынаўку ў Лондане.

66_пра Скарынаўку ў Лондане.

Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага  куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра  яшчэ адзін фенамен  трыадзінства  “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая  імя  Скарынава годна носіць.    Ды ціквостак  пра гэта  паслухваць  ад Караліны Мацкевіч, куратаркі  кніжнай  калекцый шыкоўнай.  То хадзем!

Jun 30, 202316:10
65_ Байка пра   дух прадпрыймальніцкі  і станок  Скарыны.

65_ Байка пра   дух прадпрыймальніцкі  і станок  Скарыны.


Не змог  утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі,   не расказаць  пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім   Скарынавыя. Тых жа, хто   гісторыяю  аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў  прадпрыймальных,  спрыт свой на справу добрую накіравалі.  То хадзем!

Jun 16, 202313:35
64_Байка пра  Заслаўскае гарадзішча “Вал”.

64_Байка пра  Заслаўскае гарадзішча “Вал”.

Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”,  прапаную  перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў  былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх  размясьціўся,  на другі  бок ад   чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!

Jun 02, 202312:54
63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі  музей дыванкоў маляваных.  

63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі  музей дыванкоў маляваных.  

 Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх,  раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш.  Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!

May 19, 202315:44
62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты.

62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты.

Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны.  Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі  мая бабця Надзея.   Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!

May 12, 202313:10
61_пра  фобію Марціна Лютэра,  Францыска Скарыну ды  “замах на забойства”. 
Apr 28, 202312:05
59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся. 

59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся. 

Паслухайце чарговую байку з  вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала  даляцець.  За жыццём людзей простых паназіраць.  Да веры іншай  дакрануцца.   Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай.    Смачных страваў з  напоямі  пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца,  каб  ранак неверагодна прыгожы  там сустрэць. Ды  вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных.  Якія пяць гадоў  у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся.

Mar 31, 202314:45
58_Пра Скарыну Пазнаньскага сумУ і турму.

58_Пра Скарыну Пазнаньскага сумУ і турму.

А гэтая  байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць.  І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца.  На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных  навук Алесь Жлутка.

Mar 17, 202313:10
57_ Пра гуканне вясны

57_ Пра гуканне вясны

А вось і вясна на носе. Паслухайце пра тое, калі і  навошта  беларусы святкаваць надыход вясны пачалі, як гэта абывалася, якія  звычаі да нашых дзён дайшлі. То хадзем!

Mar 03, 202311:30
56_ Як Скарына “Біблію Руску” на радзіму выносіў

56_ Як Скарына “Біблію Руску” на радзіму выносіў

Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца.  Дзеля чаго  яны рабіліся, як называліся і  выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны.  Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся.  Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час  прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. То хадзем!

Feb 17, 202311:30
55_Пра балоты і нячысьцікаў

55_Пра балоты і нячысьцікаў


А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца.  Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру  высокую і творы, у  якіх балоты апяваюцца.   То хадзем!

Feb 03, 202309:59
54_Пра Скарынічаў

54_Пра Скарынічаў

А вось і байка пра Скарынічаў,  дзяцей Францыскавых. Тым  нешматлікім,  што дасьледчыкі  на сёння валодаюць,  ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант  Чэшскага    ўніверсітэта  Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў.   То хадзем!

Jan 20, 202312:60
53_ пра Скарыну Падуанскага

53_ пра Скарыну Падуанскага

Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына  ў Падуі годна  ганаровае званне доктара медыцыны  абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра  значэнне і уплывы, якія  ўласна абарона ды Італійскія кантакты  мелі.  Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым  доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістарычных  і  стваральніца  рэсурсу “Лабараторыя Скарыназнаўства”.   То хадзем!

Jan 06, 202315:45
52_пра саломапляценне і павука саламянага.

52_пра саломапляценне і павука саламянага.

А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА  беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з  саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны  сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія  беларусам штодня і па сьвятах служылі.

Хто  ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх самім  канструяваць можна,  запрашаю ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі  працяг байкі  даслухаць можна, але і поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі вырабаў саламяных  разгледзець,  са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні жартаўлівыя вакол саломапляценьння паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!

Dec 23, 202213:00
51_пра літару Ў нескладовае.

51_пра літару Ў нескладовае.

Адгукнуўшыся на вынік апытання  слухачоў,  новая паўсотнія баек  аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі.  То слухайце.

Dec 09, 202211:30
50_Байка пра матуліны дываны вышываныя.

50_Байка пра матуліны дываны вышываныя.

Запрашаю паслухаць  юбілейную пяцідзесятую (!) байку.  Цягам двух гадоў кожную другую  пятніцу  выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы  пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля  мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.

Nov 25, 202212:30
49_Байка пра Скарыну Дацкага.

49_Байка пра Скарыну Дацкага.

Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць.  У Капенгаген,  сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі  ад  спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ.  Ды яшчэ старшыні  таварыства  “БелаДанія”.

Nov 11, 202213:20
48_Пра Дзяды і Хэлаўін.

48_Пра Дзяды і Хэлаўін.

Напярэдадні   Ўсіх Святых  Дня паслухайце пра існучыя традыцыі.   Як гэты дзень чакаюць і  сустракаюць. На нашых землях  і ня толькі.  Шмат стагоддзяў ужо.

Oct 28, 202212:40
47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць.

47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць.


У  дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім   гуманітарным  ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны.  Няпросты. Захапляльны.  Павучальны.

Oct 14, 202214:35
46_Пра Туманны Альбіон і першую вандроўку ў сьвет капіталістычны.

46_Пра Туманны Альбіон і першую вандроўку ў сьвет капіталістычны.

А вось  і чарговая байка з вандроўнага цыклу. Паслухайце пра моцныя ўраджанні праз знаёмства са сьветам іншым, якія перажываць давялося.   Як балюча  навочнікі з вачэй здзіраліся  і сляпата  адступала.

Sep 30, 202215:25
45_Пра Скарыну Полацкага, сваякоў ягоных і спрэчкі навуковыя.

45_Пра Скарыну Полацкага, сваякоў ягоных і спрэчкі навуковыя.

А гэта байка пра  пра росшукі Полацкіх каранёў і  мясцін  адкуль шляхі Скарынавы пачыналіся.  Пра тое, што вядома і колькі яшчэ невядомага,  новага і спрэчнага  вакол асобы ягонай нас  чакае. Са  шчыраю падзякаю за дапамогу доктару гістарычных навук Алесю  Грушы.

Sep 23, 202212:20
44_Як Скарына ў Кракаве бакалаўрыят зрабіў.

44_Як Скарына ў Кракаве бакалаўрыят зрабіў.

Вітаю, шаноўныя, паслухайце чарговую байку пра Францыска Вялікага. Плён сёлетняй экспедыцыі па шляхах ягоных Еўрапейскіх,  дакументальных знаходак і  ведаў пра варункі адукацыйныя.

Sep 09, 202214:22
43_Пра музейную будучыню.

43_Пра музейную будучыню.

Запрашаю   слухачоў  удзячных паслухаць разам з унукаю  разважанні пра магчымыя трэнды, якія будучыню музейную ўжо зараз фарміруюць. І пры чым тут “тэорыя пакаленняў”.

Aug 26, 202213:56
42_Як дзеда шлюбам брацца езьдзіў.

42_Як дзеда шлюбам брацца езьдзіў.

Раскажу вам   сёння  пра прыгоды, якія  летнімі  дзянькамі  39 гадоў таму назад адбыліся і да чаго яны  прывялі.

Aug 11, 202214:59
41_ Пра жыццё-быццё за “ першымі і другімі Саветамі”. З сямейнага альбома.

41_ Пра жыццё-быццё за “ першымі і другімі Саветамі”. З сямейнага альбома.

26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі”  Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То  слухаце ўспаміны жывыя.

Jul 29, 202214:02
40_пра Скарыну Венскага і Фердынанда І Габсбургскага

40_пра Скарыну Венскага і Фердынанда І Габсбургскага

Паслухайце як  з Венаю Скарынаўскія Еўрапейскія вандроўкі маглі звязаныя быць і хто прычыніўся да гэтага.

Jul 15, 202211:01
39_Пра “Чортавыя сьлядкі”, Салаўкі і Беламорканал.

39_Пра “Чортавыя сьлядкі”, Салаўкі і Беламорканал.

Прапаную паслухаць наступную байку з цыклу вандровачнага. Пра прыгоды студэнцкія, адкрыцці нечаканыя,  мясціны  дзіўныя,   высокім духам і жахамі  прымусовай працы прасякнутыя.

Jul 01, 202214:22
38_Пра Настаўніка.

38_Пра Настаўніка.

Няма  на свеце  чалавека, якому б хоць аднойчы  з настаўнікам/настаўніцаю не пашанцавала. Мне такі падарунак некалькі разоў дастаўся.  Пра аднаго з іх, універсітэтскага, Мікалая Рыгоравіча Гнеўку, хачу вам распавесьці сёння. То слухаце.

Jun 16, 202213:45
37_пра Скарыну Пражскага

37_пра Скарыну Пражскага

Жыццё вірлівае зноўку  да Скарыніяны мяне  павярнула. Дзякучы адкрыццю года Скарынавага, што ў Літве распачаўся,  атрымалася з доктарам Ільлёю Лямешкіным  пазнаёміцца. Які не толькі ў Пражскім Карлавым універсітэце выкладае, але і спадчынаю Скарыны займаецца шчыльна. Вось што ён расказаў пра  Скарыну садоўніка і ўзрост ягоны. Удакладнены. 

Jun 03, 202216:13
36_Пра вандроўкі і турыстаў-матрацнікаў

36_Пра вандроўкі і турыстаў-матрацнікаў

 Працягваем  знаё’мства з байкамі  вандрОвачнага цыкла. Паслухайце, дзе, калі і дзякучы каму мне “захварэць на вандроўкі”  пашанцавала. І самі на  новыя далягляды  зважайце.

May 20, 202213:25
35_Пра тое, як археолагі да пачаткаў Русінскага канца Вільні дакОпваліся.

35_Пра тое, як археолагі да пачаткаў Русінскага канца Вільні дакОпваліся.

Вось і даціснулі  апантаныя падпісанты тэлеграм-канала “Беларускія байкі” датэрміновы   расповяд пра археалагічныя даследаванні Сівітас  Рутеніка  і выставу  музейную.

May 09, 202216:55
З4_ Пра неадбыўшуюся сустрэчу выпускнікоў і Сябра студэнцкага.

З4_ Пра неадбыўшуюся сустрэчу выпускнікоў і Сябра студэнцкага.

Паслухайце байку пра сяброўства студэнцкае,  выбітных выпускнікоў курса незвычайнага,  іх сустрэчы рэгулярныя.

Apr 29, 202213:48
33_Пра хутар дзедаў.

33_Пра хутар дзедаў.

Сёння  пра пачатак  уласнага вадрОўнага лёсу хачу распавесьці. Акурат, як у апытанцы прамінулай дамаўляліся. Дзе і як глыбока  шыла  тое сядзіць. Калі  яно свярбіць пачынае  да  шляхоў  нязьведаных падштурхоўваючы. І чым  гэта потым у душы  адгукнуцца можа.  А можа і не адгукнуцца...

Apr 22, 202211:26
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм  байкі  нараджаюцца.

32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм байкі нараджаюцца.

32_Пра тое, як пад  дзедавым  капялюшОм  байкі  нараджаюцца. Раскажу сёння  якіх высілкаў і крэатыву нарыхтоўка адной байкі для адной ўнукі  каштуе :). Якія дэтыктыўна - вышукова - вандроўныя   зАхады  ладзіць даводзіцца. Якія люді цікавыя на шляху трапляюцца.  Што ў душы пераплаўляць трэба. Сабе на радасьць і цікаўным слухачам   на карысць. То слухайце.

Apr 08, 202210:21
31_Пра ўнуку, мову беларускую і тэхналогію вырабу падкастаў.

31_Пра ўнуку, мову беларускую і тэхналогію вырабу падкастаў.

Вось час і прыспеў, каб вас, слухачы, з унУкаю крыху бліжэй пазнаёміць. Шчыра распавесці, як так атрымалася, што ў Італійскай Швейцарыі яе мова беларуская напаткала. Чаму, навошта і якімі новымі тэхналогіямі дзЕду авалодаць давялося, каб байка са стала працоўнага ў слухаўкі ейныя і вашыя патрапіць магла. Слухайце, калі зацікавіліся.

Mar 29, 202211:10
30_Пра Вільню РусЬкую і мяккага знака вартасць.

30_Пра Вільню РусЬкую і мяккага знака вартасць.

Вітаю!  Паслухайце, калі ласка,  байку пра  Скарыну і  Вільню РусЬкую. Пра тое, у якім месцы дом мог стаяць, дзе  жылі Францыск з Маргарэтаю, у якім храме  дзеці  іхныя,  верагодна, маглі быць хрышчоныя.  Шукаць адказы на пытанні няпростыя дапамагаў нам з унукаю мой калега Альфрэдас Бумблаўскас, доктар і прафесар Віленскага ўніверсітэта.

Mar 18, 202212:28
29_ Пра вайну, кніжкі і “матронку” Скарынавых ідэнтычнасцяў.

29_ Пра вайну, кніжкі і “матронку” Скарынавых ідэнтычнасцяў.

“Паміраць збірайся, а жыта сей” -  любіла казаць мая бабуля Надзея. Перапамагаючы роспач і злабу ад таго,  што вайна Ўкраіне і свету  нясе, бязмерна захапляючыся гераізмам украінцаў, прапаную   чарговы сюжэт са Скарынавага цыклу.   У ім Сяргей Харэўскі,   знаўца не толькі мастацтваў прыгожых, але і чалавек, які  ведамі пра Скарыну і ягоныя часы ўзброены,  разважае пра  з’явы няпростыя.  Памяшчаючы іх  у гістарычныя кантэксты. То слухайце.

Mar 04, 202214:21
28_ Пра тое, як дзЕда айчыну тройчы абараняў і пераўвасабленні цудадзейныя.
Feb 23, 202215:31
27_ Пра Віленскія пуцявіны і вусы Скарыны.

27_ Пра Віленскія пуцявіны і вусы Скарыны.

Паслуйце байку пра тое, як мала мы ведаем пра Скарыну Віленскага https://belaruskiiabaiki.taplink.ws.  Прасвятліць жа тое-сёе нам сёння дапаможа  віленчук Сяргей Цемчын, прафесар і доктар габілітаваны, які тэксты Скарынавыя карпатліва дзесяцігоддзямі вывучаў.

Feb 18, 202212:05
26_Пра шлях у Сант'яга дэ Кампастэла

26_Пра шлях у Сант'яга дэ Кампастэла

Вітаю! Вось  байка пра 300 кіламетровы шлях у Сант’яга дэ Кампастэла https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. Пра матывацыю асабістую і  лайфхакі  па падрыхтоўцы, пра жытло бюджэтнае  і стравы смачныя, выпрабаванні ды  цікавосткі  на шляху. За фотаздымкамі ж і тэкстам ласкава на Патрэон  запрашаю. Алесь.

Feb 04, 202218:30
25_Пра Скарынаўскі і іншыя культурныя шляхі Еўропы
Jan 21, 202211:43