Skip to main content
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

By Aliaksandr Kalbaska

Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Where to listen
Apple Podcasts Logo

Apple Podcasts

Castbox Logo

Castbox

Google Podcasts Logo

Google Podcasts

Pocket Casts Logo

Pocket Casts

RadioPublic Logo

RadioPublic

Spotify Logo

Spotify

Stitcher Logo

Stitcher

Currently playing episode

#21_пра бусла белага

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

1x
50_Байка пра матуліны дываны вышываныя.
50_Байка пра матуліны дываны вышываныя.
Запрашаю паслухаць  юбілейную пяцідзесятую (!) байку.  Цягам двух гадоў кожную другую  пятніцу  выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы  пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля  мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.
12:30
November 25, 2022
49_Байка пра Скарыну Дацкага.
49_Байка пра Скарыну Дацкага.
Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць.  У Капенгаген,  сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі  ад  спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ.  Ды яшчэ старшыні  таварыства  “БелаДанія”.
13:20
November 11, 2022
48_Пра Дзяды і Хэлаўін.
48_Пра Дзяды і Хэлаўін.
Напярэдадні   Ўсіх Святых  Дня паслухайце пра існучыя традыцыі.   Як гэты дзень чакаюць і  сустракаюць. На нашых землях  і ня толькі.  Шмат стагоддзяў ужо.
12:40
October 28, 2022
47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць.
47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць.
У  дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім   гуманітарным  ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны.  Няпросты. Захапляльны.  Павучальны.
14:35
October 14, 2022
46_Пра Туманны Альбіон і першую вандроўку ў сьвет капіталістычны.
46_Пра Туманны Альбіон і першую вандроўку ў сьвет капіталістычны.
А вось  і чарговая байка з вандроўнага цыклу. Паслухайце пра моцныя ўраджанні праз знаёмства са сьветам іншым, якія перажываць давялося.   Як балюча  навочнікі з вачэй здзіраліся  і сляпата  адступала.
15:25
September 30, 2022
45_Пра Скарыну Полацкага, сваякоў ягоных і спрэчкі навуковыя.
45_Пра Скарыну Полацкага, сваякоў ягоных і спрэчкі навуковыя.
А гэта байка пра  пра росшукі Полацкіх каранёў і  мясцін  адкуль шляхі Скарынавы пачыналіся.  Пра тое, што вядома і колькі яшчэ невядомага,  новага і спрэчнага  вакол асобы ягонай нас  чакае. Са  шчыраю падзякаю за дапамогу доктару гістарычных навук Алесю  Грушы.
12:20
September 23, 2022
44_Як Скарына ў Кракаве бакалаўрыят зрабіў.
44_Як Скарына ў Кракаве бакалаўрыят зрабіў.
Вітаю, шаноўныя, паслухайце чарговую байку пра Францыска Вялікага. Плён сёлетняй экспедыцыі па шляхах ягоных Еўрапейскіх,  дакументальных знаходак і  ведаў пра варункі адукацыйныя.
14:22
September 09, 2022
43_Пра музейную будучыню.
43_Пра музейную будучыню.
Запрашаю   слухачоў  удзячных паслухаць разам з унукаю  разважанні пра магчымыя трэнды, якія будучыню музейную ўжо зараз фарміруюць. І пры чым тут “тэорыя пакаленняў”.
13:56
August 26, 2022
42_Як дзеда шлюбам брацца езьдзіў.
42_Як дзеда шлюбам брацца езьдзіў.
Раскажу вам   сёння  пра прыгоды, якія  летнімі  дзянькамі  39 гадоў таму назад адбыліся і да чаго яны  прывялі.
14:59
August 11, 2022
41_ Пра жыццё-быццё за “ першымі і другімі Саветамі”. З сямейнага альбома.
41_ Пра жыццё-быццё за “ першымі і другімі Саветамі”. З сямейнага альбома.
26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі”  Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То  слухаце ўспаміны жывыя.
14:02
July 29, 2022
40_пра Скарыну Венскага і Фердынанда І Габсбургскага
40_пра Скарыну Венскага і Фердынанда І Габсбургскага
Паслухайце як  з Венаю Скарынаўскія Еўрапейскія вандроўкі маглі звязаныя быць і хто прычыніўся да гэтага.
11:01
July 15, 2022
39_Пра “Чортавыя сьлядкі”, Салаўкі і Беламорканал.
39_Пра “Чортавыя сьлядкі”, Салаўкі і Беламорканал.
Прапаную паслухаць наступную байку з цыклу вандровачнага. Пра прыгоды студэнцкія, адкрыцці нечаканыя,  мясціны  дзіўныя,   высокім духам і жахамі  прымусовай працы прасякнутыя.
14:22
July 01, 2022
38_Пра Настаўніка.
38_Пра Настаўніка.
Няма  на свеце  чалавека, якому б хоць аднойчы  з настаўнікам/настаўніцаю не пашанцавала. Мне такі падарунак некалькі разоў дастаўся.  Пра аднаго з іх, універсітэтскага, Мікалая Рыгоравіча Гнеўку, хачу вам распавесьці сёння. То слухаце.
13:45
June 16, 2022
37_пра Скарыну Пражскага
37_пра Скарыну Пражскага
Жыццё вірлівае зноўку  да Скарыніяны мяне  павярнула. Дзякучы адкрыццю года Скарынавага, што ў Літве распачаўся,  атрымалася з доктарам Ільлёю Лямешкіным  пазнаёміцца. Які не толькі ў Пражскім Карлавым універсітэце выкладае, але і спадчынаю Скарыны займаецца шчыльна. Вось што ён расказаў пра  Скарыну садоўніка і ўзрост ягоны. Удакладнены. 
16:13
June 03, 2022
36_Пра вандроўкі і турыстаў-матрацнікаў
36_Пра вандроўкі і турыстаў-матрацнікаў
 Працягваем  знаё’мства з байкамі  вандрОвачнага цыкла. Паслухайце, дзе, калі і дзякучы каму мне “захварэць на вандроўкі”  пашанцавала. І самі на  новыя далягляды  зважайце.
13:25
May 20, 2022
35_Пра тое, як археолагі да пачаткаў Русінскага канца Вільні дакОпваліся.
35_Пра тое, як археолагі да пачаткаў Русінскага канца Вільні дакОпваліся.
Вось і даціснулі  апантаныя падпісанты тэлеграм-канала “Беларускія байкі” датэрміновы   расповяд пра археалагічныя даследаванні Сівітас  Рутеніка  і выставу  музейную.
16:55
May 09, 2022
З4_ Пра неадбыўшуюся сустрэчу выпускнікоў і Сябра студэнцкага.
З4_ Пра неадбыўшуюся сустрэчу выпускнікоў і Сябра студэнцкага.
Паслухайце байку пра сяброўства студэнцкае,  выбітных выпускнікоў курса незвычайнага,  іх сустрэчы рэгулярныя.
13:48
April 29, 2022
33_Пра хутар дзедаў.
33_Пра хутар дзедаў.
Сёння  пра пачатак  уласнага вадрОўнага лёсу хачу распавесьці. Акурат, як у апытанцы прамінулай дамаўляліся. Дзе і як глыбока  шыла  тое сядзіць. Калі  яно свярбіць пачынае  да  шляхоў  нязьведаных падштурхоўваючы. І чым  гэта потым у душы  адгукнуцца можа.  А можа і не адгукнуцца...
11:26
April 22, 2022
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм  байкі  нараджаюцца.
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм байкі нараджаюцца.
32_Пра тое, як пад  дзедавым  капялюшОм  байкі  нараджаюцца. Раскажу сёння  якіх высілкаў і крэатыву нарыхтоўка адной байкі для адной ўнукі  каштуе :). Якія дэтыктыўна - вышукова - вандроўныя   зАхады  ладзіць даводзіцца. Якія люді цікавыя на шляху трапляюцца.  Што ў душы пераплаўляць трэба. Сабе на радасьць і цікаўным слухачам   на карысць. То слухайце.
10:21
April 08, 2022
31_Пра ўнуку, мову беларускую і тэхналогію вырабу падкастаў.
31_Пра ўнуку, мову беларускую і тэхналогію вырабу падкастаў.
Вось час і прыспеў, каб вас, слухачы, з унУкаю крыху бліжэй пазнаёміць. Шчыра распавесці, як так атрымалася, што ў Італійскай Швейцарыі яе мова беларуская напаткала. Чаму, навошта і якімі новымі тэхналогіямі дзЕду авалодаць давялося, каб байка са стала працоўнага ў слухаўкі ейныя і вашыя патрапіць магла. Слухайце, калі зацікавіліся.
11:10
March 29, 2022
30_Пра Вільню РусЬкую і мяккага знака вартасць.
30_Пра Вільню РусЬкую і мяккага знака вартасць.
Вітаю!  Паслухайце, калі ласка,  байку пра  Скарыну і  Вільню РусЬкую. Пра тое, у якім месцы дом мог стаяць, дзе  жылі Францыск з Маргарэтаю, у якім храме  дзеці  іхныя,  верагодна, маглі быць хрышчоныя.  Шукаць адказы на пытанні няпростыя дапамагаў нам з унукаю мой калега Альфрэдас Бумблаўскас, доктар і прафесар Віленскага ўніверсітэта.
12:28
March 18, 2022
29_ Пра вайну, кніжкі і “матронку” Скарынавых ідэнтычнасцяў.
29_ Пра вайну, кніжкі і “матронку” Скарынавых ідэнтычнасцяў.
“Паміраць збірайся, а жыта сей” -  любіла казаць мая бабуля Надзея. Перапамагаючы роспач і злабу ад таго,  што вайна Ўкраіне і свету  нясе, бязмерна захапляючыся гераізмам украінцаў, прапаную   чарговы сюжэт са Скарынавага цыклу.   У ім Сяргей Харэўскі,   знаўца не толькі мастацтваў прыгожых, але і чалавек, які  ведамі пра Скарыну і ягоныя часы ўзброены,  разважае пра  з’явы няпростыя.  Памяшчаючы іх  у гістарычныя кантэксты. То слухайце.
14:21
March 04, 2022
28_ Пра тое, як дзЕда айчыну тройчы абараняў і пераўвасабленні цудадзейныя.
28_ Пра тое, як дзЕда айчыну тройчы абараняў і пераўвасабленні цудадзейныя.
Запрашаю  23 лютага з унукаю разам байку пра асабісты досвед абаронцы айчыны савецкай паслухаць https://belaruskiiabaiki.taplink.ws.  І/ці з сёняшнім часам параўнаць. Алесь.
15:31
February 23, 2022
27_ Пра Віленскія пуцявіны і вусы Скарыны.
27_ Пра Віленскія пуцявіны і вусы Скарыны.
Паслуйце байку пра тое, як мала мы ведаем пра Скарыну Віленскага https://belaruskiiabaiki.taplink.ws.  Прасвятліць жа тое-сёе нам сёння дапаможа  віленчук Сяргей Цемчын, прафесар і доктар габілітаваны, які тэксты Скарынавыя карпатліва дзесяцігоддзямі вывучаў.
12:05
February 18, 2022
26_Пра шлях у Сант'яга дэ Кампастэла
26_Пра шлях у Сант'яга дэ Кампастэла
Вітаю! Вось  байка пра 300 кіламетровы шлях у Сант’яга дэ Кампастэла https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. Пра матывацыю асабістую і  лайфхакі  па падрыхтоўцы, пра жытло бюджэтнае  і стравы смачныя, выпрабаванні ды  цікавосткі  на шляху. За фотаздымкамі ж і тэкстам ласкава на Патрэон  запрашаю. Алесь.
18:30
February 04, 2022
25_Пра Скарынаўскі і іншыя культурныя шляхі Еўропы
25_Пра Скарынаўскі і іншыя культурныя шляхі Еўропы
Прапаную вам, разам з унукаю,  паслухаць аповяд  пра існучыя культурныя шляхі Еўропы і будучы  Скарынаўскі.  Праца над стварэнем якога распачалася летась. Пачуеце як сям’я Еўрапейскіх шляхоў складалася. Ад шляху Святога Якава ў Санц’яга дэ Кампастэла да Шляху Д’Артаньяна і мушкецёраў. Якія мясціны на першым этапе  Скарынавага шляху наведваць варта. Куды пазней кіравацца.  Акрамя ANCHOR і   SPOTIFY cлухаць беларускія байкі  на  розных пляцоўках   можна https://belaruskiiabaiki.taplink.ws  Дык запрашаю. Алесь.
11:43
January 21, 2022
#24_пра Агінскага, паланез і эміграцыю
#24_пра Агінскага, паланез і эміграцыю
Шаноўныя слухачы і слухачкі! Прапаную паслухаць сёння першую байку другога сезона. Пра чаловека слыннага Міхаіла Клеафаса Агінскага і паланез ягоны. Якім чынам яны Беларусь з Італіяй павязалі.  Пра тое, як музыка, што з нагоды   развітання  з Радзімаю ніпісана была,  вяртацца   дахаты душы чалавечыя кліча.Слухаць можна  на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. і  пра падтрымку ініцыятывы на плацоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.
15:10
January 18, 2022
#23_пра батлейку
#23_пра батлейку
Вітанні! Паслухайце, калі ласка, байку пра батлейку беларускую. Якая здаўна свята па беларускіх хатах разносіла, а зараз зноўку да беларусаў вяртаецца. Слухаць можна  на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. А  каб поўны тэкст байкі займець на пляцоўку   плацоўку Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables запрашаю. Алесь.
19:06
January 15, 2022
#22_пра святога Мікалая
#22_пра святога Мікалая
Вітаю, сябры! Пачуеце сёння аповед пра Святога Мікалая. Таго,  што перад Калядамі  падарункі  чаканыя дзецям і дарослым  у панчохі расьпіхвае. Ці пад ялінкамі ўпрыгожанымі,  пакідае. Калі і дзе вера ў  яго  нарадзілася. Як па свеце пашыралася.  У якім сваяцтве з Санта Клаўсам знаходзіцца. Слухайце на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. І  да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся.   Алесь.
11:38
January 15, 2022
#21_пра бусла белага
#21_пра бусла белага
Вітаю, сябры! Раскажу вам сёння пра выгляд і  звычкі птушак незвычайных.  Пра жыццё іх міграцыйнае ў свеце і на Беларусі. Пра тое, як і чаму бусел белы  настолькі беларусамі ўпадабаны быў,  што  стаў адным з сімвалаў  усёй  краіны.  Слухаць байку можна, як звычайна, на Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. За выявамі ж і тэкстам поўным запрашаю  звяртацца на   плацоўку Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
15:42
January 15, 2022
#20__пра піва
#20__пра піва
А тут антраполаг харчавання  Алесь Белы і сапраўдны піўны  гурман  Аляксей Ластоўскі дапамогуць нам разабрацца з тым,  як і дзе  піва  на зямлі з’явілася.  Калі яно  на беларускія землі  прыйшло. Які распаўсюд і аўтарытэт/запатрабаванне  мела ў даўнія часы.  Слухайце пра  тое,  як піва  20-е стагоддзе перажыло на Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube   А яшчэ   пра барацьбу за якасьць сапраўднага піва і  пра  піўную глабалізацыю, пра незвычайныя музеі піва ў свеце і пра станаўленне крафтавай  яго вытворчасці  ў Беларусі.  За поўым тэкстам байкі ласкава запрашаю на плацоўку Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
52:35
January 14, 2022
#19_пра “Купалінку” і розніцу паміж спевамі народнымі і традыцыйнымі.
#19_пра “Купалінку” і розніцу паміж спевамі народнымі і традыцыйнымі.
Прывітанне! Паслухайце, як гучыць “Купалінка” ў выкананні “Песняроў”, Маргарыты Ляўчук  і жаночага  хору Мінскага  манастыра Святой Альжбеты. Каб зразумець і адчуць розніцу паміж народнымі і традыцыйнымі спевамі, слухайце  на    Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube   спадарынь Наталлю Матыліцкую і Святляну Чакушку.   Вось што выбітныя збіральніцы і спявачкі беларскага фальклору думаюць і як прыгожа пяюць. То слухайце і  пра падтрымку ініцыяіывы на пляцоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.
41:21
January 14, 2022
#18_як беларусы БАМ будавалі
#18_як беларусы БАМ будавалі
Вітаю, шаноўныя!  Раскажу я сёння  байку  пра  тое,  як  беларусы  ў  далёкай Сібіры чыгунку будавалі.  Якая БАМам  скарочана завецца.  Што  ад возера Байкала  да рэчкі Амур працягнулася. Слухайце на    Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube  каму і навошта чыгунка тая  патрэбная была. Што  і як беларусы рабілі  там ў розныя часы ва  ўмовах  вельмі неспрыяльных.  За тэкстам поўным і  рэальнымі  фотаздыкамі герояў на Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables  запрашаю. Алесь.
23:52
January 14, 2022
#17_пра бабыля Язэпа Драздовіча
#17_пра бабыля Язэпа Драздовіча
Вітанні шчырыя! Паслухайце  байку пра Язэпа Драздовіча.  Пра   пажыццёвы стан кавалера,  рэальныя і магчымыя прычыны ягонай  бязьмежнай  адзіноты.  Як жыццё яму нялёгка давалася. Як, насуперак складаным жыццёвым умовам, здолеў ён, у самоце,  пакліканне сваё здейсніць.   Няўміручыя творы нам пакінуць. Пачуць гаворку можна на   Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. А поўны тэкст байкі і ілюстрацыі да яе  шукайце на пляцоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
31:59
January 14, 2022
#16_пра Хаіма Суціна і Еву
#16_пра Хаіма Суціна і Еву
Вітаю! Прапаную  паслухаць каментар   знаўцы мастацтва высокага спадара Сяргея Харэўскага  да байкі пра Хаіма Суціна.   Мастака сусветна вядомага, які ў нашых краях нарадзіўся, а ў Францыі прыдаўся. І  пра творы ягоныя  незвычайныя, адзўін з якіх  --   “Ева” для  многіх беларусаў сімвалічным стаў.  Пачуць байку можна на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  А ілюстрацыі пабачыць  на пляцоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
21:02
January 14, 2022
#15_пра Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча
#15_пра Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча
Вітаю, сябры! Са шчыраю  дапамогаю спадарыні Людзвікі Кардзіс,  няспыннай  барацьбіткі за  вятанне  Беларускага музея   імя Івана Луцкевіча ў Вільню, нагадаю вам яго  фантастычна-трагічную гісторыю. Слухайце байку  пра лёсы людзей мужных і прадметаў унікальных. І таму, што  100 гадоў  мінула, як музей гэты быў упершыню адчынены.  І таму, што 140 прайшло ад  народзінаў ягонага  заснавальніка Івана Луцкевіча. А яшчэ таму, што ў Вільні Беларускі дом адчыніўся.  Дзе месца для Віленскага Беларускага музея 3.0  закладзена. Пачуць байку можна на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  Слухайце, І, пакрысе, пул патронаў падкаста “Беларускія байкі”  на Патрыёне  https://www.patreon.com/belarusianfables памнажайце. Алесь.
21:08
January 14, 2022
#14_Пра разбітае сэрца Тадэвуша Касцюшкі
#14_Пра разбітае сэрца Тадэвуша Касцюшкі
Прывітанне! Паслухайце сёння пра прыгоды разбітата сэрца  Тадэвуша  Касцюшкі. Жыццёвыя і па-за-жыццёвыя. Калі хочаце дазнацца, які ўнёсак у гэта паненкі  Людвіка, Альжбэта і Эмілія зрабілі, як і навошта падарожнічала сэрца больш за 160 гадоў пасля смерці героя  па гарадах Эўропы   --  слухайце  байку на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  Фотаздымкі  прыгажунь, сэрца рабітае  і тэкст апавядання  на Патрыёне   https://www.patreon.com/belarusianfables  знаходзяцца.  Алесь.
37:16
January 14, 2022
#13_пра нараджэнне музейнай справы і ініцыяцыю ўнукі
#13_пра нараджэнне музейнай справы і ініцыяцыю ўнукі
Вітаю! А вось  байка пра тое, як музейная справа  ў свеце нарадзілася. Пра  Музей сучаснага мастацтва МоМА з Нью-Йорку і пра  тое,  як на ягонай выставе  ў Лугана (Швейцарыя)  музейная  ініцыяцыя  дзедавай ўнукі адбылася. Пралухаць да вершаванагазавяршэння можна   на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. Пачынаем! Алесь.
11:35
January 14, 2022
#12_пра Мінскае мора/Заслаўскае вадасховішча
#12_пра Мінскае мора/Заслаўскае вадасховішча
Вітанні! Паслухайце байку пра тое,  як Мінскае мора (яно ж Заслаўскае вадасховішча) стварался. Як  і калі прыхаваная мара беларускаў    пра ўласнае  мора  здзейсннена была. Зусім, як ў «Марскім чалавеку» гурта“Крамбамбулі” пяецца. Слухай  це на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  І  да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся.   Алесь.
11:18
January 14, 2022
#11_пра вандроўку ў Віленскае Зарэчча/ Незалежную Рэспубліку Ўжупіс
#11_пра вандроўку ў Віленскае Зарэчча/ Незалежную Рэспубліку Ўжупіс
Слухайце байку  пра тое,  як уласнікі “Турбая” Йанінка Млынарова і Йаська  Кавалёў  з новастворанай віруальнай  краіны Байкіі першую вандроўку  для дзеда ў  Незалежную Рэспубліку Ўжупіс зладзілі. Слухайце на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube байку Ілюстрацыі ж  да вандроўкі можна пабачыць  на пляцоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables  заадно патронам стаўшы. То далучайцеся. Алесь.
31:49
January 14, 2022
#10_пра нараджэнне віртуальнай краіны Байкіі
#10_пра нараджэнне віртуальнай краіны Байкіі
Вітаю, паслухайце, калі ласка,  гісторыю пра  тое, як віртуальная  краіна Байкія створана была. Пра  насельнікаў,  грамадзянства  і летазлічэнне,  пра мову, веравызнанне дый  форму кіравання дэмакратычную. А яшчэ пра  герб і сцяг  той краіны,  валюту,  зносіны  міжнародныя,  судовую сістэму і ўзнагароды дзяржаўныя. Дзеля зручнасці байку  слухаць можна   на Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. Калі спадабалася  і жыць там бы схацелі, смела стаўце лайк. Калі ж ілюстрацыі  схочаце убачыць ці падтрымаць намер займееце, шыбуйце проста на  на пляцоўку Патрэона  https://www.patreon.com/belarusianfables  Калі не спадабалася, падкажыце,  чаму? Алесь.
20:18
January 14, 2022
#9_пра мяжу ля станцыі Беларусь
#9_пра мяжу ля станцыі Беларусь
Запрашаю паслухаць аповяд пра тое,  як,  калі і навошта  мяжа ў 20 стагоддзі пад Заслаўем апынулася. Дапаможа  мне разабрацца ў  гэтым кандыдат навук гістарычных спадар Ігар Мельнікаў. Ён жыццё  людзей  паміж двума сусветнымі войнам  з абодвух бакоў  мяжы Беларусі дэталёва  даследаваў і чытачам  дапытлівым апісаў. То слухайце  нас на Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  Але ж і да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfablesдалучацца не саромейцеся.
16:15
January 13, 2022
#8_пра Ефрасінню Полацкую і лёсы Крыжа ейнага
#8_пра Ефрасінню Полацкую і лёсы Крыжа ейнага
Запрашаю паслухаць гісторыю   пра Ефрасінню Полацкую і  каментар   да яе   гісторыка  і археолага слыннага Сяргея Тарасава.  Якою   насамрэч была Ефрасіння/ Офрасіння/Афрасіння і дзе зараз Крыж ейны знаходзіца. Слухайце байку  на Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  Ды і да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся.
11:12
January 13, 2022
#7_пра Францыска Скарыну і Малую Падарожную Кніжку
#7_пра Францыска Скарыну і Малую Падарожную Кніжку
Пра  Францыска Скарыну:  Філосафа, Доктара, Перакладчыка, Садоўніка, Вандраўніка, Кнігадрукара,  Прадпрыймальніка,   а найперш Гуманіста і выданне яго юбілейнае.
08:46
January 13, 2022
#6_пра Рагнеду з Ізяславам
#6_пра Рагнеду з Ізяславам
Пра Рагнеду з Ізяславам, заснаванне горада Заслаўе і гісторыка-культурны музей-запаведнік.
06:00
January 13, 2022
#5_пра зубра
#5_пра зубра
Пра волата пушчанскага і сімвал Беларусі разам з Міколам Гусоўскім і Ларысаю Геніюш.
06:42
January 13, 2022
#4_ пра выбар і ахвяраванні
#4_ пра выбар і ахвяраванні
Пра складаны  выбар паміж  памерам  і тэрмінам грашовых ахвяраванняў, ці "Купляйце Беларускае!" :)
05:25
January 13, 2022
#3_пра дранікі
#3_пра дранікі
Пра традыцыйны вырабу дранікаў  і  сучасныя  варыяцыі. 
04:36
January 13, 2022
#2_ пра рушнік
#2_ пра рушнік
Пра традыцыю і сімволіку саматканых рушнікоў
04:11
January 13, 2022
#1_пра Каляды
#1_пра Каляды
Пра карані і  традыцыю  святкавання Каляд на Беларусі
05:13
January 13, 2022
#0_прэзентацыя падкаста "Беларускія байкі"
#0_прэзентацыя падкаста "Беларускія байкі"
Пра сябе,  пра  падкаст,  і  пра тое,  для каго і навошта  ён робіцца.
03:56
January 13, 2022