Skip to main content
Гісторыя беларускага сэксу

Гісторыя беларускага сэксу

By Гісторыя беларускага сэксу

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння
-па-беларуску
-з пошлымі жартачкамі

...і з фалічным сімвалізмам!

Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: www.patreon.com/alternative_museum/membership
Наш Інстаграм: instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by
Available on
Castbox Logo
Google Podcasts Logo
Pocket Casts Logo
RadioPublic Logo
Spotify Logo
Currently playing episode

Гінекалогія 2.0: чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і водка ад затрымак

Гісторыя беларускага сэксуNov 30, 2023

00:00
20:28
Гінекалогія 2.0: чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і водка ад затрымак

Гінекалогія 2.0: чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і водка ад затрымак

Беларуская народная гінекалогія! Чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і малочніцы, небяспека мачавыпусканне на вагонь і супраць месяца.


Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Nov 30, 202320:28
Гінекалогія 1.0: акушэрскі гвалт, слатшэймінг і страшнае крэсла

Гінекалогія 1.0: акушэрскі гвалт, слатшэймінг і страшнае крэсла

Гінекалогія - страшнае слова, якое прымушае баяцца і малых дзяўчынак, і дарослых жанчын*. Трыгер ворнінг: гінекалагічны гвалт.


Усе мы са школы чулі дзікія гісторыі пра балючыя агляды на гінекалагічным крэсле, лекарак, якія саромяць за наяўнасць сэксуальнага жыцця і акушэрак, якія крычаць матам на няшчасных парадзіх.


На жаль, некаторыя з гэтых гісторыя - зусім не байкі, а цалкам гістарычныя падзеі, якія напаткалі нават вядоўцаў гэтага падкаста.


Пра тое, як мы змагаліся з жорсткімі гінекалагіцамі, атрымлівалі траўмы і ачуньвалі ад іх, слухайце ў гэтым выпуску.


Увага! У гэтым выпуску даволі дрэнны гук. Калі вы не дасце рады такое слухаць - пераходзьце да "Гінекалогія: частка 2". Гэты выпуск ужо ёсць на ўсіх платформах, і гук там значна лепшы. Прыемнага праслухоўвання.


Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Nov 30, 202322:47
Цяжарнасць і роды 2.0: палёт мышы, змеі на грудзях і навальніца пасля аборту

Цяжарнасць і роды 2.0: палёт мышы, змеі на грудзях і навальніца пасля аборту

Працягваем размовы пра цяжарнасць, роды і іх наступствы для грамады. 


Як мусілі сябе паводзіць сваякі і суседзі парадзіхі, каб роды прайшлі паспяхова?

Чаго не мусіў рабіць муж падчас цяжарнасці, каб не пашкодзіць дзіцёнку? 

Што чакала жанчыну, якая рабіла аборты? 

Чаму за забойства байструка не было крымінальнай адказнасці, але ўся грамада ад гэтага цярпела? 


Даведаецеся ў гэтым выпуску 😏


Always and forever "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай.

Яшчэ адна крыніца - кніга "Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў" пад рэдакцыяй Т.І. Кухаронка,

акрамя таго мы чыталі "Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект" пад рэдакцыяй В.І. Мішынай.

Артыкулы "Плоднасць, роды і хрэсьбіны ў традыцыях і вераваннях беларускага вясковага насельніцтва", Паўль Бартэльс і

"Няхрышчанае мясца": женская грудь и грудное вскармливание в белорусских традиционных представлениях и языке (на общеславянском фоне)", Таццяна Валодзіна



Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

Nov 06, 202333:21
Цяжарнасць і роды: народны тэст на цяжарнасць, саплівы конь і небяспечны кут стала

Цяжарнасць і роды: народны тэст на цяжарнасць, саплівы конь і небяспечны кут стала

Нараджэнне дзіцяці ў беларускай культуры мела вялікі сэнс не толькі для сям’і гэтага дзіцяці, але і для ўсёй навакольнай грамады. З улікам вялізарнай дзіцячай смяротнасці, якое суправаджала беларускае грамадства доўгія-доўгія стагоддзі, нашыя продкі вынайшлі мноства захадаў, каб абараніць бацькоў ад гэтай страты.

Вы здзівіцеся, як шмат рытуальных аскепкаў, якія датычаць цяжарнасці і родаў, захавалася да нашых дзён. Калі вам у дзяцінстве забаранялі сядзіць на куту стала, вы маеце знаёмых, якія адмаўляліся наведаць цырульню падчас цяжарнасці, а вашыя бацькі ўсё больш настойліва цікавяцца, калі ж унукі, шчыра запрашаем паслухаць гэты выпуск. Тут вы знойдзеце тлумачэнне, адкуль усё гэта ўзялося і якую сувязь мае з беларускім фальклорам.

Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

Oct 19, 202336:21
Нястрымнае вяселле: чэлес на караваі, сэкс на гарбузах і зомбі-маладзёны

Нястрымнае вяселле: чэлес на караваі, сэкс на гарбузах і зомбі-маладзёны

Чацвёрты выпуск сезона прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю і пачынаецца з таго, што Дар’я Гардзейчык памірае ад тэмпературы, а Данута Грынь нечакана для сябе пераўтвараецца ў лектарку.

- Традыцыйнае беларускае вяселле гэта чысты хаос, ці ёсць нейкія межы?

- Ці былі вы ў сітуацыі, калі на ваш каравай паклалі чэлес?

- Ці можаце вы хутка выгаварыць скарагаворку “Надобень толобень? А як недоўбень, то я дале подоўбень”?

- Давайце разбяромся, што рабіць у сітуацыі, калі “паўзе чарвяк па назе”


Пры падрыхтоўцы да выпуска мы ізноў чыталі кнігу “Белорусский эротический фольклор” пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай, зборнік “Беларуская атлянтыда”, кнігу Алены Ляшкевіч “Традыцыйны каляндар: нарысы”, артыкул гэтай жа аўтаркі “Апісанне шляхецкага палескага вяселля 1930-х гг. у Станіслава Дваракоўскага і сучасныя запісы па яго слядах”, а яшчэ артыкул В.І. Мішынай “Сімвалічныя характарыстыкі абрадавай прасторы традыцыйнага беларускага вяселля: локус жаніха”.

А яшчэ слухалі “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў” (2016).


Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

Sep 30, 202347:44
 Кантрацэпцыя: пярсцёнкі ў похве, мужчыны-здрайцы і пахаванне плацэнты

Кантрацэпцыя: пярсцёнкі ў похве, мужчыны-здрайцы і пахаванне плацэнты

Трэці выпуск сезона прысвечаны кантрацэпцыі і пачынаецца з філасофскага дыспута на тэму: "Што такое кантрацэпцыя?"


Ці з'яўляецца каляндарны метад - сродкам кантрацэпцыі? 

Ці ведалі нашыя продкі пра перарваны палавы акт? 

Як пярсцёнкі і завушніцы дапамагаюць не зацяжарыць? 

Чаму кантрацэпцыя лічылася грахом?

Навошта жанчыны ў перыяд лактацыі шукаюць дзіцячую магілку? 

Што будзе, калі павітуха рытуальна пахавае плацэнту?

Чаму Дар'ю Гардзейчык хвалююць затрымкі, а Дануту Грынь - не вельмі. 

 


Пры падрыхтоўцы да выпуска мы чыталі кнігу "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай і зборнік "Беларуская атлянтыда". 


Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

Падтрымаць нас: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory


Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.


Sep 15, 202334:05
Цнота: кроў, БДСМ, анімэ і беларускі фальклор

Цнота: кроў, БДСМ, анімэ і беларускі фальклор

У другім выпуску сезона расказваем пра цноту. Увага: у падкасце гучаць беларускія народныя песні пра першы раз, якія могуць шакаваць.

Як гублялі цноту беларускія сяляне і сялянкі?

А як згубілі яе вядучыя падкаста: Дар'я Гардзейчык і Данута Грынь?

Ці мусіць быць кроў у першы раз?

Якія стэрэатыпы пра цноту былі ў беларусаў раней, і якія існуюць зараз?

І галоўнае: ці мусіць увогуле канцэпт цноты існаваць у 21 стагоддзі?

Спадабалася? Падтрымай нас на патрыёне 

Больш цікавых матэрыялаў у нашым інстаграме

Пры падрыхтоўцы да выпуска мы чыталі кнігу "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай і артыкул Наталлі Сліж "Забароненыя і ненатуральныя сексуальныя стасункі ў ВКЛ у XVI–XVII стст."

У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з наступных відэа:

Самый популярный белорусский танец- "Лысый", канал Tamara Karpovichi

Танец "Карапет" або "Лысы" / Dance "Karapiet" or "Lysy", канал bhajravi mahavidya

Beethoven Symphony 5 mov 1 Бетховен Симфония 5 часть 1, канал DiadiuraEduard

БА ДУМ ТСС!, канал Boris Zalansky

Грустный тромбон, канал Madlen Royal

Последний единорог Мэйбл, канал Лариса Вязова

Percival - На Ивана / Na Ivana (pieśń białoruska), канал Monika Sz

Bouncing and barking Corgi Puppy, канал Corgi TV

The Cure - Forest - piano cover, канал vkgoeswild

Feb 13, 202357:27
Менструацыя: крывавая варажба, працечкі, сэкс і вадзянікі

Менструацыя: крывавая варажба, працечкі, сэкс і вадзянікі

Конкурс з тампонамі Freedom https://www.instagram.com/p/Ce7_9Laoq2q/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
Наш Iнстаграм https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=
Iнстаграм Freedom https://www.instagram.com/freedomtampons_by/
Першы выпуск трэцяга сезона! Гаворым аб тым:

  • як гістарычна называлі месячныя, і як мы робім гэта зараз?
  • чаму беларускія жанчыны не забівалі жывёл падчас менструацыі?
  • што будзе, калі заняцца сэксам у «гэтыя дні»: тлумачаць гінеколагі і фальклор?
  • навошта паіць чалавека менструальнай крывёю?
  • як перажыць працечку пракладкі ў школе (асабісты досвед)?
  • і прычым тут увогуле вадзянік?

Наш Patreon з эксклюзіўным кантэнтам: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership 

Напісаць нам: alternative.museum@yandex.by

Jun 18, 202238:18
10. Психология белорусского секса: психолог Саша Железняк-Чёрная объясняет странности половой жизни наших предков

10. Психология белорусского секса: психолог Саша Железняк-Чёрная объясняет странности половой жизни наших предков

Откуда взялись песенки про секс в народном фольклоре? Какова природа магического мышления? Вредно ли мастурбировать кабачками? Кто виноват в мужских изменах? Можно ли увести мужчину из семьи с помощью магии? И нужно ли нам сексуальное образование в школах?

На все эти вопросы отвечает прекрасная психолог Александра Железняк-Чёрная https://www.instagram.com/psy_sasha_ferrum/

Друзья! Это последний выпуск подкаста «История белорусского секса». Если вам понравился первый сезон (а он не мог вам не понравиться, иначе, что бы вы тут делали уже десятый выпуск подряд), то рассказываете про нас всем своим друзьям и знакомым. Ведь чем больше у нас прирост подписчиков, тем скорее выйдет второй сезон😏

До встречи, дорогие!


Инстаграм проекта «Альтернативный музей» про белорусскую культуру и искусство https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru

Тут наш телеграм с интересной литературой: https://t.me/alternative_museum

Послушать подкаст на других платформах: https://taplink.cc/alternative.museum

Хотите дружить или сотрудничать?
Пишите нам на почту alternative.museum@yandex.by


Sep 10, 202122:28
9. Гомосексуальность в Белорусской ССР
Sep 04, 202110:31
8. Как Российская Империя минских проституток «крышевала»
Aug 27, 202110:13
7. ВКЛ и проституция
Aug 19, 202108:35
6. Измены, бастарды и изнасилование коровы
Aug 12, 202113:53
5. Белорусский секс и повседневность камасутра, минет в поле и попы-совратители
Aug 04, 202109:16
4. Свадьба в Беларуси, и что не так с лебедями на каравае
Jul 30, 202108:54
3. Белорусские крестьяне и Sex education
Jul 22, 202111:44
2. Зачем хранить девственность до свадьбы, и почему все бабы ведьмы?
Jul 22, 202107:49
1. Белорусы, эротика и их непростые взаимоотношения
Jul 22, 202111:14
Трейлер

Трейлер

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння

-па-беларуску
-з пошлымі жартачкамі

...і з фалічным сімвалізмам!



Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by


Jul 21, 202100:56