Skip to main content
PALATNO — падкасты пра беларускую супольнасць

PALATNO — падкасты пра беларускую супольнасць

By PALATNO Media

PALATNO — незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Асэнсоўваем праблемы беларускай супольнасці, шукаем шляхі іх вырашэння і спрабуем разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі.

У падкастах мы расказваем пра беларускія гарады, праводзім гістарычныя паралелі з сучаснымі падзеямі, а таксама трохі забаўляемся :)
Available on
Apple Podcasts Logo
Google Podcasts Logo
Spotify Logo
Currently playing episode

Гарады #2. Бярозаўка з Юрасём Дзешуком

PALATNO — падкасты пра беларускую супольнасцьMar 02, 2023

00:00
40:41
Твітар, кантэнт па-беларуску і як пачаць працаваць праграмістам у 17. Гавораць падлеткі #3

Твітар, кантэнт па-беларуску і як пачаць працаваць праграмістам у 17. Гавораць падлеткі #3

У трэцім выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» паразмаўлялі з Лёшам, вядомым у беларускім сегменце Твітара (цяпер — X) як Беларусаед.

Закранулі тэму вышэйшай адукацыі: ці яна патрэбная ў сучасным грамадстве, як пачаць кар’еру без дыплома. Таксама абмеркавалі арыентацыю героя і камінг-аўт перад бацькамі.

Пагутарылі пра досвед Аляксея ў працы на праекце, які займаецца перакладам і агучкай кантэнту па-беларуску, а яшчэ шмат жартавалі і пляткарылі.

Apr 26, 202431:06
Адносіны, рэлігія і арыентацыя. Гавораць падлеткі #2

Адносіны, рэлігія і арыентацыя. Гавораць падлеткі #2

У другім выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» паразмаўлялі з Маланняй. Закранулі тэму пра двайную эміграцыю: як яе перажываюць падлеткі, як знаходзяць сяброў і каханне ў новых умовах? Пагутарылі пра тое, як жыць у шматдзетнай сям'і: што робяць старэйшыя браты і сёстры і чаго лепш не рабіць. Таксама паразмаўлялі пра тое, як падлеткі ўспрымаюць рэлігію і якое месца яна займае ў жыцці. А яшчэ — пра стасункі ў падлеткавым узросце, арыентацыю і рэакцыю сваякоў на камінг-аўт.

Apr 03, 202429:41
Пераезд. Гавораць падлеткі #1

Пераезд. Гавораць падлеткі #1

У першым выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» размаўляем з беларускай Віяй пра эміграцыю, новыя ўмовы, у якіх можа аказацца падлетак, вучобу ў Беларусі і Польшчы і адносіны з бацькамі ў новай краіне.

Mar 15, 202430:37
Голасам. Бадунова, Сівіцкая-Войцік, Сямдзянава. Выбітныя жанчыны ў гісторыі Беларусі

Голасам. Бадунова, Сівіцкая-Войцік, Сямдзянава. Выбітныя жанчыны ў гісторыі Беларусі

Голасам. Бадунова, Сівіцкая-Войцік, Сямдзянава. Выбітныя жанчыны ў гісторыі Беларусі

У гісторыі Беларусі ёсць жанчыны, якія сыгралі важную ролю ў палітычным і грамадскім жыцці краіны. У розныя гістарычныя перыяды былі жанчыны, якія займалі высокія пасады ва ўрадзе ці ўдзельнічалі ў грамадскім руху за нацыянальнае самавызначэнне.

PALATNO расказвае пра трох выбітных жанчын у гісторыі Беларусі, пра якіх вы маглі не чуць.

Jan 05, 202413:00
Голасам. «Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х

Голасам. «Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х

Голасам. «Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х

На вуліцы спыняецца белы бусік. З яго выходзіць чалавек і ветліва прапаноўвае мінаку сесці, бо «ёсць пара пытанняў». Мінак не разумее, што адбываецца. Тады з бусіка выходзяць яшчэ двое і цягнуць яго сілай. Паўгадзіны ў цемры. Дзверы адчыняюцца. Перад ім — шыхт мужчын з дубінкамі… Гэта не Мінск 2020-га. Гэта Усходні Берлін 1980-х.

«Штазі» (Міністэрства дзяржбяспекі ГДР) — аналаг савецкага КДБ з дадаткам нямецкай педантычнасці. Адна з найбольш эфектыўных спецслужбаў часоў халоднай вайны.

«Дзяржава ў дзяржаве», якая стварыла сапраўдную рэальнасць з сусвету Оруэла, на што ў СССР не хапала рэсурсаў ды інтэлекту. На рахунку «Штазі» безліч злачынстваў, за якія… ніхто не панёс пакарання.

Jan 03, 202411:13
Голасам. Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

Голасам. Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

Голасам. Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай. Расказваем пра самыя вядомыя, дзе каленкі не-не і падрыгваюць ад невясёлых легенд і апавяданняў.

Jan 02, 202412:50
Голасам. «Дзякуючы табе мы перамаглі». Расказваем пра Станіслава Альбрэхта Радзівіла — геніяльнага бізнесмена і чалавека, які дапамог Джону Кенэдзі стаць прэзідэнтам

Голасам. «Дзякуючы табе мы перамаглі». Расказваем пра Станіслава Альбрэхта Радзівіла — геніяльнага бізнесмена і чалавека, які дапамог Джону Кенэдзі стаць прэзідэнтам

Голасам. «Дзякуючы табе мы перамаглі». Расказваем пра Станіслава Альбрэхта Радзівіла — геніяльнага бізнесмена і чалавека, які дапамог Джону Кенэдзі стаць прэзідэнтам

Радзівілы заўсёды мелі вялікія амбіцыі. Князь Станіслаў Альбрэхт прадоўжыў і прымножыў славу знакамітага і магутнага роду. PALATNO расказвае пра вядомага палітыка, таленавітага бізнесмена і чалавека, які дапамог Джону Кенэдзі стаць прэзідэнтам.

Dec 30, 202317:14
Голасам. «Каралеўскі шлях», перанос турмы, аэрахаб… Топ-7 ідэй для Гродна

Голасам. «Каралеўскі шлях», перанос турмы, аэрахаб… Топ-7 ідэй для Гродна

Што трэба зрабіць, каб горад над Нёманам зноўку пачаў дыхаць? Каб людзі не з’язджалі з Гродна, але — прыязджалі і хацелі застацца? Каб лэйбл «еўрапейскі горад» з геаграфічнага стаў усебаковым?..

Яшчэ 3-4 гады таму Гродна параўноўвалі з Вільняй і Львовам. Па вуліцах блукалі тысячы польскіх ды літоўскіх турыстаў. Уік-энд у Гродне, з кавярнямі і вузкімі вулачкамі, — норма для мінчукоў. Для турыстаў з Беларусі і Расіі — «блізкая Еўропа». Для заходнікаў — «еўрапейскі твар Беларусі».

На жаль, сёння Гродна нагадвае мядзведжы кут, з якога нават і не паедзеш нікуды. Як у часы СССР: заходні «выступ» вялізнай імперыі. Пра інвестыцыі, сумесныя з ЕС праекты, рост дробнага бізнесу і тых самых утульных кавярняў, здаецца, можна забыцца. Напрацоўкі і сувязі мінулых гадоў злітыя ва ўнітаз.

Зрэшты, гэта не замінае складаць планы на будучыню. Дык што мае змяніцца ў Гродне (ясна, што ў часы дэмакратычнай Беларусі), каб горад зноўку стаў прывабным?

У падкасце «Голасам» расказваем, якія топ-7 ідэй для Гродна прапануе гісторык, пісьменнік і публіцыст Алесь Кіркевіч.

Dec 29, 202310:48
Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4

Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4

Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4

Каляды — гэта свята! Ёлка ў доме, падарункі пад ёй, міргаюць агеньчыкі па ўсім горадзе. Прыгажосць, каляднае цуда і, вядома, сям’я побач. Але мы разбурым вам святочны настрой.

Каляды — гэта не заўсёды радасць, а часам жорсткасць і злачынства. Дарослыя і дзеці чакаюць Санту, Дзеда Мароза, Святога Мікалая — называйце яго, як хочаце. Але Санты не заўсёды бываюць добрымі, і часам злодзеі ў адзенні Санты здзяйсняюць жудасныя рэчы.

Што штурхае людзей на злачынствы ў такія дні? І чаму Санты таксама бываюць дрэннымі? PALATNO расказвае пра трох дрэнных Сантаў, якія сарвалі Каляды. І спрабавалі забіваць людзей.

Dec 26, 202304:59
Масавае забойства на Каляды. Галаваломка — Спецвыпуск #3

Масавае забойства на Каляды. Галаваломка — Спецвыпуск #3

Масавае забойства на Каляды. Галаваломка — Спецвыпуск #3

У нядзелю перад Калядамі сям’я Лоўсанаў святочна апранулася і паехала рабіць першы прафесійны сямейны фотаздымак. Для небагатай сям’і фермераў у 1929 годзе гэта была рэдкасць і, вядома, раскоша.

Каля сям’я вярнулася дадому, а Чарльз Лоўсан — глава сям’і — пачаў метадычна збіваць і страляць у сваю жонку і сваіх дзяцей.

PALATNO расказвае гісторыю першага і апошняга фотаздымка сям’і Лоўсанаў на Каляды.

Dec 18, 202303:51
Санта-забойца па выхадных. Галаваломка — Спецвыпуск #2

Санта-забойца па выхадных. Галаваломка — Спецвыпуск #2

Санта-забойца па выхадных. Галаваломка — Спецвыпуск #2

Мы ўсе думаем, што Санты добрыя мужчыны з сівой барадой і ў чырвоных касцюмах. А што, калі Санта, якога мы можам пабачыць на вуліцы ці ў гандлёвых цэнтрах — серыйны забойца? Што, калі ён забіваў ужо шмат гадоў? Што, калі ахвярай могуць стаць вашы блізкія, сябры ці вы самі?

PALATNO расказвае пра Санту, які забіў восем чалавек.

Dec 10, 202306:13
Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы. Галаваломка — Спецвыпуск #1

Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы. Галаваломка — Спецвыпуск #1

Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы. Галаваломка — Спецвыпуск #1

Каляды і Новы год — гэта час магічны, але разам з гэтым вар’яцкі і абсурдны. Людзі могуць паводзіць сябе дзіўна ў гэты месяц: крадуць немаўлят Ісусаў, выклікаюць праваахоўнікаў на сваякоў за распакоўку падарункаў… І нават Дзед Мароз ці Санта-Клаўс — называйце гэты твар надыходзячага свята як хочаце — не такі чысты перад законам.

PALATNO расказвае пра самыя вар’яцкія і абсурдныя злачынствы на Каляды і Новы Год.

Dec 04, 202308:38
Гістфак #23. Каляды: Яшчур, куцця ды «смерць сонца»

Гістфак #23. Каляды: Яшчур, куцця ды «смерць сонца»

Каляды: Яшчур, куцця ды «смерць сонца»

Традыцыйныя каляды — не толькі каза, зорка і мядзведзь з мехам. Што такое «кулігі»? Як адзначалі Радзівілы? Да чаго тут хрысціянства? Адкуль і калі да нас прыйшла ялінка і традыцыя падарункаў?

Спойлер: усё складана. Нельга правесці дакладную рысу, дзе «традыцыйна» і «правільна», а дзе — новаўвядзенні. Традыцыя і сучаснасць суіснавалі ды часта сутыкаліся. А сучаснасць (традыцыя ялінкі, падарункі) — гэта таксама рэха мінулага, толькі больш закамуфляванага.

У апошнім выпуску першага сезона падкаста «Гістфак» у тэме спрабуюць разабрацца Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Nov 24, 202323:13
Гістфак #22. Забавы шляхты: алкаголь, паляванне ды феерверкі

Гістфак #22. Забавы шляхты: алкаголь, паляванне ды феерверкі

«Шляхта не працуе, шляхта балюе» — папулярны мем нашага часу. Але як, уласна, балюе? Як адпачывала наша эліта ў XVI-XVIII стагоддзях? Якія спосабы адпачынку дайшлі да нашага часу, якія — зніклі? Спойлер: па-рознаму. Ад чытання кніг і шахмат да шумных застолляў, якія перарасталі ў дуэлі ды оргіі. Што важна, у нашых эліт не было патрэбы ў клубах, рэстаранах, пабах. Бо ўсё гэта адбывалася альбо ў сябе дома, альбо — у гасцях. Шляхецкая сядзіба — вялікі квэст-рум, з якога не так проста выбрацца… У дадатак — на свежым паветры: горад быў месцам для бізнесу, але не для жыцця. А вось сядзіба ў правінцыі — гэта дзэн і месца сілы. Для сябе, сяброў і суседзяў. Дык як адпачывала шляхта? Ці ведала меру? Як на гэта глядзеў касцёл? Што з гэтага мы практыкуем зараз? У 22-м выпуску падкаста «Гістфак» абмяркоўваюць Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Nov 17, 202325:20
Ангарская, Нацыянальная бібліятэка, футбол з літаратарамі і дваровыя канцэрты. Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14

Ангарская, Нацыянальная бібліятэка, футбол з літаратарамі і дваровыя канцэрты. Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14

Ангарская, Нацыянальная бібліятэка, футбол з літаратарамі і дваровыя канцэрты. Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14

Чатырнаццаты эпізод падкаста «Гарады» закрывае першы сезон! Журналіст Ігар Палынскі гутарыць з пісьменнікам, перакладчыкам і даследчыкам літаратуры Андрэем Хадановічам пра яго родны Менск.

Увогуле — Мінск ці Менск? Чаму ўспаміны пра школу ў Андрэя Хадановіча — не самыя прыемныя? Як французская мова і літаратура з’явіліся ў жыцці паэта? Калі і чаму з’явіўся пераклад легендарных «Муроў» і як слухачы дваровых канцэртаў ратавалі Хадановіча ад міліцыі?

Пра гэта, а таксама футбольнае юнацтва, сустрэчу з Зянонам Пазняком у ліфце, знаёмства з Юрасём Бушляковым і Сержам Мінскевічам, даследаванне творчасці Юлія Таўбіна і Міхася Стральцова, стасункі з Нацыянальнай бібліятэкай і многае іншае гутарым з Андрэем Хадановічам у падкасце «Гарады» на PALATNO.

Nov 10, 202301:31:52
Загадкавыя выкраданні пры Лукашэнку. Галаваломка #10

Загадкавыя выкраданні пры Лукашэнку. Галаваломка #10

У 1994 годзе Лукашэнка займае пост прэзідэнта Беларусі, а з 1999 года пачынаюць бясследна знікаць людзі, не згодныя з яго кіраўніцтвам. А, напрыклад, пасля выбараў 2020-га ў краіне зніклі каля ста чалавек. Яны проста перасталі выходзіць на сувязь са сваякамі, іх таксама няма ў афіцыйных спісах затрыманых.

У падкасце «Галаваломка» на PALATNO расказваем, як са згоды Лукашэнкі ліквідуюць яго апанентаў, колькі людзей ужо знікла і па якой прычыне гэта адбываецца.

Nov 05, 202315:48
Тэракт у мінскім метро. Галаваломка #9

Тэракт у мінскім метро. Галаваломка #9

11 красавіка 2011 года. На станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску, як і звычайна, шмат людзей. У 17 гадзін 55 хвілін і 50 секунд са станцыі «Плошча Перамогі» прыбывае састаў, а ў 17:56 адбываецца выбух і валіць задушлівы дым. Загінулых — 15, пацярпелых — больш за 400 чалавек. Вінаватымі ў тэракце суд прызнае двух маладых людзей з Віцебска. Іх прысудзяць да смяротнага пакарання і расстраляюць у сакавіку 2012 года. Прысуд і адмова Лукашэнкі задаволіць прашэнне аб памілаванні выклікае вялікі рэзананс у грамадстве. Роўна праз год пасля трагедыі ля ўваходу на станцыю метро «Кастрычніцкая» адкрыюць памятны знак з імёнамі загінулых.

У падкасце «Галаваломка» на PALATNO расказваем пра адну з самых страшных трагедый у гісторыі незалежнай Беларусі — тэракт у Мінскім метрапалітэне.

Oct 29, 202316:14
Куды знік Максім Мархалюк? Галаваломка #8

Куды знік Максім Мархалюк? Галаваломка #8

Шэсць гадоў таму знік Максім Мархалюк. Дзесяцігадовы хлопчык пайшоў у грыбы і больш яго ніхто не бачыў. Яго пошукі сталі самымі масавымі ў Беларусі: хлопчыка шукалі аднавяскоўцы, міліцыянеры, выратавальнікі і нават амапаўцы, але безвынікова.

PALATNO расказвае пра пошукі Максіма Мархалюка і як яны сталі самай буйной пошукавай аперацыяй у сучаснай Беларусі.

Oct 23, 202308:23
Гістфак #21. Забабоны і прыкметы: чорны кот, пустыя вёдры і соль у вочы

Гістфак #21. Забабоны і прыкметы: чорны кот, пустыя вёдры і соль у вочы

Чаму ў часы нейрасетак ды айфонаў людзі тройчы сплёўваюць праз левае плячо? Дзе рацыянальны, а дзе — ірацыянальны корань забабонаў? Да чаго тут страх, стрэс ды немагчымасць прадказаць будучыню?

Рэлігія, ідэалогія, сістэма адукацыі, палітычныя перакананні — усё гэта мінае, а прыкметы — застаюцца. Чорны кот, магія ліку 13, забарона вітацца праз парог ці асвячэнне новага аўто «святой вадой»…

У чым сакрэт жывучасці забабонаў? Ці можна іх лагічна тлумачыць? Калі яны ўзніклі ды ці зможа чалавек некалі ад іх адмовіцца? У новым «Гістфаку» абмяркоўваюць Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Oct 20, 202330:07
Браты Косцевы. Галаваломка #7

Браты Косцевы. Галаваломка #7

Забойства настаўніцы ў Чэрыкаве ў 2019 годзе шакіравала ўсю Беларусь: жанчыну з мноствам траўм і нажавых параненняў знайшлі ў падпаленым доме. Забойцаў арыштавалі ў той жа дзень. Высветлілася, што гэта былі браты, якія жылі па суседству. Яны правялі чатыры гадзіны ў доме ахвяры, збівалі і рэзалі яе, а затым скралі прадукты і тэхніку.

Браты Косцевы сталі другімі ў гісторыі Беларусі, каго памілаваў Лукашэнка, і ім змянілі смяротны прысуд на пажыццёвы тэрмін.

PALATNO расказвае, чаму атрымалася хутка раскрыць забойства Наталлі Кастрыцы, чаму яе забілі і як склалася жыццё ўдзельнікаў гэтай жахлівай гісторыі.

Oct 16, 202311:06
Маньяк «Залаты зуб». Галаваломка #6

Маньяк «Залаты зуб». Галаваломка #6

Яго называлі рускім маньякам з беларускай прапіскай, маньякам «Залатым зубам» — з-за прыкмет, якія запомнілі ахвяры… Алег Беднякоў больш за дваццаць гадоў гвалтаваў жанчын у Беларусі, Расіі і Польшчы. Гвалтаўніка нават асудзілі на тры гады за яго злачынствы, а потым… адпусцілі. Пасля ён зноў пачаў гвалтаваць.

PALATNO расказвае гісторыю рускага маньяка з беларускай прапіскай Алега Беднякова.

Oct 10, 202308:09
Гістфак #20. Прыгон, паншчына і «права першай ночы»

Гістфак #20. Прыгон, паншчына і «права першай ночы»

Ці меў пан абсалютную ўладу над сваімі сялянамі? Ці можна нашых прыгонных параўноўваць з цемнаскурымі рабамі ў Амерыцы? Чым адрозніваўся прыгон у ВКЛ і Расійскай імперыі?

«Прыгон», «чынш», «паншчына» — са школы гэтыя паняцці заселі ў галаву, але не выклікаюць эмоцый. Насамрэч, дэтальна разабраўшыся ў жыцці, страхах і крыўдах прыгоннага селяніна, можна знайсці ключык да псіхалагічных траўм беларусаў, якія адгукаюцца нам дагэтуль.  

Пра гэта ў новым выпуску падкаста «Гістфак» на PALATNO разважаюць Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Oct 06, 202333:42
Забойства ў Чэрыкаве. Галавломка #5

Забойства ў Чэрыкаве. Галавломка #5


Перыяд застою ў СССР — гэта не толькі палітычнае клішэ, але і гучныя крымінальныя справы ва ўсіх краінах Саюза. У БССР — гэта «віцебская справа Міхасевіча» і «мазырская справа» (забойствы інспектара рыбааховы і следчага пракуратуры). Гэтыя справы паказалі, як шараговыя міліцыянеры і высокапастаўленыя чыноўнікі сілавых структур гадамі фальсіфікавалі крымінальныя справы і саджалі невінаватых у турмы. Але ў савецкай Беларусі 1970-х гадоў ёсць яшчэ адна справа, якая таксама падсвечвае не прафесіяналізм сілавікоў і тое, як можна разбурыць жыццё сям’і адным беспадстаўным абвінавачваннем.

У падкасце «Галаваломка» на PALATNO расказваем пра забойства Лены Тоісевай у Чэрыкаве.

Oct 02, 202307:28
Гістфак #19. Халера, тыф, пранцы. Хваробы «масавага знішчэння»

Гістфак #19. Халера, тыф, пранцы. Хваробы «масавага знішчэння»

Многія хваробы, як чума ці воспа, сёння лічацца забытымі. Цяжка ўявіць, што раней яны маглі выкошваць цэлыя гарады і краіны. Найбольш цяжка беларусам даліся ажно пяць хваль эпідэміі халеры цягам ХІХ стагоддзя: лік ахвяр ішоў на сотні тысяч, а лячыць — не ўмелі.

Хваробы і эпідэміі мінулага — добры ўрок для нас сёння, асабліва на тле эпідэміі COVID-19. Чаму? Бо колькасць ахвяр па выніку цесна звязаная з палітыкай дзяржавы і грамадствам, у якім адбываецца катастрофа.

Sep 28, 202334:27
Светлагорскі маньяк. Галаваломка #4

Светлагорскі маньяк. Галаваломка #4

Май 1990-га года. У Рэчыцы на аўтобусным прыпынку стаяў 13-гадовы хлопчык. Да яго пад'ехаў матацыкл — чырвоная «Ява 350». Кіроўца папрасіў дзіця дапамагчы яму паставіць намёт. Хлопчык паехаў з ім, але аказалася, што ніякага намёту няма. У лесе кіроўца матацыкла спачатку пагражаў дзіцяці адвёрткай, а потым згвалціў яго і забраў асабістыя рэчы — магнітафон і касеты. Па словах хлопчыка, гвалтаўнік збіраўся забіць яго, але перадумаў. Яшчэ ў 1990-м годзе хлопец даў паказанні ў міліцыі і апісаў злачынца: маладога чалавека 20-25 гадоў з каштанавымі валасамі. На падставе гэтых паказанняў склалі фотаробат. Больш за тое, хлопчык запомніў некалькі лічбаў дзяржнумара матацыкла. Пошукі паказалі, што ў Рэчыцкім раёне такога транспартнага сродку няма, але падобны матацыкл — чырвоная «Ява 350» з гэтымі ж лічбамі ў нумары — ёсць у Бабруйску. Уладальніка матацыкла адшукалі, але аказалася, што той купіў яго зусім нядаўна ў нейкага хлопца са Светлагорска. Па нейкай прычыне пошукі злачынца на гэтым завяршыліся. І гэта было не адзіным выпадкам: у Гомельскай вобласці з’явілася яшчэ адна заява ў міліцыі ад бацькоў іншага пацярпелага дзіця. Ніякіх зрухаў па гэтых справах не было. У падкасце «Галаваломка» на PALATNO Media расказваем гісторыю самага вядомага маньяка незалежнай Беларусі — Ігара Міранкова, які дзейнічаў у Светлагорску з 1990 па 1993 год. Маньяк верыў: навакольныя не адрозніваюцца ад яго і не забіваюць толькі таму, што баяцца пакарання і не бачаць у гэтым выгады.

Sep 25, 202317:23
Пераезд з Магілёва ў Шклоў, дом Лукашэнкі, беларускі хаб і затрыманне Кастусёва. Шклоў са Змітром Антончыкам — Гарады #13

Пераезд з Магілёва ў Шклоў, дом Лукашэнкі, беларускі хаб і затрыманне Кастусёва. Шклоў са Змітром Антончыкам — Гарады #13

У трынаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з актывістам, адным з кіраўнікоў беларускага хаба «Новая Зямля» ў Беластоку Змітром Антончыкам.

Зміцер — ураджэнец Магілёва, але працяглы час жыў у Шклове і палюбіў гэты горад. Паразмаўлялі пра тое, як гэта — з'язджаць з абласнога горада ў райцэнтр, для чаго ў Шклове быў беларускі хаб, як мясцовыя згадваюць Лукашэнку і якія ў горадзе галоўныя цікавосткі.

Паразважалі пра 2020 год і што прывяло да масавых пратэстаў, ці ўцягваюцца беларусы ў эміграцыі да беларускасці і калі ўсё гэта скончыцца.

Таксама Зміцер расказаў, ці добры дзядуля Рыгор Кастусёў, як і чаму вырашыў з'ехаць з Беларусі і чаму выбраў Беласток.

Sep 21, 202352:57
Беларускія авіякатастрофы. Галаваломка #3

Беларускія авіякатастрофы. Галаваломка #3

Кабіну штурмана адарвала яшчэ да таго, як самалёт упаў на зямлю. Штурмана ўдарыла аб сасну, бортмеханік і бортправаднік згарэлі дашчэнту. Гэта трагедыя адбылася 1 лютага 1985 года. Пад Мінскам разбіўся самалёт Ту-134, які ў тую раніцу вылецеў з аэрапорта «Мінск-2» у Ленінград. На борце самалёта знаходзілася 74 пасажыры і 6 членаў экіпажа. Загінулых — 58. А тыя, хто выжылі — 19 пасажыраў і тры члены экіпажа — больш за тры гадзіны чакалі дапамогі ў лесе. Да суда справа не дайшла, галоўным вінаватым назвалі лёд.

Расказваем пра самыя буйныя авіякатастрофы, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі, у падкасце «Галаваломка» на PALATNO.

Sep 18, 202320:06
Чорныя рыэлтары з Магілёва. Галаваломка #2

Чорныя рыэлтары з Магілёва. Галаваломка #2

Спойвалі гарэлкай з клафелінам, вывозілі на сельскія могілкі і закопвалі жывымі — гэта гісторыя пачалася ў 2009 годзе ў Магілёве. Ігар Гершанкоў і ягоная жонка Таццяна арганізавалі жудасную схему, якую пракуроры назвалі «канвеерам смерці». Расказваем пра банду чорных рыэлтараў з Магілёва ў падкасце «Галаваломка» на PALATNO.

Sep 11, 202312:58
Гістфак #18. 1939 год у Заходняй Беларусі — «вызваленне»?..

Гістфак #18. 1939 год у Заходняй Беларусі — «вызваленне»?..

Чаму знешні выгляд і норавы савецкіх «вызваліцеляў» былі культурным шокам для мясцовых? Як у Заходняй Беларусі ўпершыню з’явіліся чэргі і дэфіцыт? Урэшце, ці стала ў 1939-м у свеце «больш Беларусі» або… «больш камунізму»?

У новым выпуску падкаста «Гістфак» напярэдадні чарговага «Дня народнага адзінства» Даша Палынская і Алесь Кіркевіч дзеляцца думкамі пра гістарычную дату — 17 верасня 1939 года.

Sep 06, 202328:48
Віцебскі душыцель Генадзь Міхасевіч. Галаваломка #1

Віцебскі душыцель Генадзь Міхасевіч. Галаваломка #1

Генадзь Міхасевіч — самы вядомы беларускі серыйны забойца. Ён душыў жанчын у вёсках і гарадах Віцебскай вобласці на працягу чатырнаццаці гадоў. Замест яго ў турмы траплялі невінаватыя і абсалютна выпадковыя людзі: так следчыя спрабавалі зарабіць сабе новыя зорачкі на пагоны, а мужчын садзілі на вялікія тэрміны — пазбаўлялі здароўя, а аднаго расстралялі. Міхасевіч удзельнічаў у пошуку самога сябе як дружыннік, яго ніхто не падазраваў дзясятак гадоў. Але ўсё ж такі яго вылічылі — па почырку і чырвоным «Запарожцы».

Чаму яго не маглі злавіць больш за чатырнаццаць гадоў? Як следчыя фальсіфікавалі крымінальныя справы, а суд адпраўляў невінаватых за краты? Чаму Міхасевіч пачаў забіваць, як на яго палявалі ўсе міліцыянеры Віцебскай вобласці і як ён спрабаваў скінуць віну на неіснуючую антыкамуністычную арганізацыю?

Расказваем пра ўсё гэта ў крымінальным падкасце «Галаваломка» на PALATNO.

Sep 04, 202316:47
Палеская гаворка, Сувораў, фабрыка цацак і як міліцыя склала шчыты ў 2020-м. Кобрын з Марыяй Панічавай — Гарады #12

Палеская гаворка, Сувораў, фабрыка цацак і як міліцыя склала шчыты ў 2020-м. Кобрын з Марыяй Панічавай — Гарады #12

У дванаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з кантэнт-рэдактаркай Марыяй Панічавай, якая нарадзілася і вырасла ў Кобрыне, амаль дзесяць год пражыла ў Гродне, а цяпер — у Польшчы.

Чаму людзі з’язджаюць з Кобрына, але нярэдка вяртаюцца? Як гэта — працаваць у піяр-аддзеле раённай бібліятэкі? На якой мове размаўляюць на Палессі? Ці праўда, што ў 2020-м мясцовая міліцыя адмовілася чыніць гвалт супраць пратэстоўцаў?

Пра гэта і многае іншае — у гутарцы з Марыяй.

Aug 31, 202342:04
«Горад дажджоў, б***дзей і ровараў». Масты з Настай «Барбі» — Гарады #11

«Горад дажджоў, б***дзей і ровараў». Масты з Настай «Барбі» — Гарады #11

У адзінаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Настай «Барбі», якая нарадзілася і вырасла ў Мастах, а цяпер жыве ў Польшчы.

Наста расказала пра працу спачатку на дзяржаўным прадпрыемстве, а пасля — у буйной сетцы ламбардаў (эпічныя выпадкі ў камплекце!), чаму з горада з’язджае моладзь і хто такі Стакан.

Пагутарылі таксама, чаму Масты — «горад дажджоў, б***дзей і ровараў» і ці сапраўды скончыў жыццё самагубствам намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама.

Aug 17, 202348:11
Гістфак #17. «Гарэлка», «гарэліца», «гарэлае віно»… Моцны алкаголь у нашай гісторыі

Гістфак #17. «Гарэлка», «гарэліца», «гарэлае віно»… Моцны алкаголь у нашай гісторыі

Чаму Беларусь — адна з самых пітушчых краін Еўропы? Адкуль у нас узялася гарэлка? Ці праўда, што яе прынеслі расіяне? Чаму пілі ў Рэчы Паспалітай, але сапраўднае «алкагольнае пекла» — часы СССР?..

У новым выпуску падкаста «Гістфак» з’яўленне гарэлкі на тэрыторыі Беларусі абмяркоўваюць Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Aug 09, 202331:00
Гістфак #16. Барыс Кіт — беларускі Опенгеймер?

Гістфак #16. Барыс Кіт — беларускі Опенгеймер?

Неверагоднае жыццё Барыса Кіта — гатовы кінасюжэт ці раман у стылі «Атлант расправіў плечы». Гэта гісторыя поспеху навукоўца і педагога на фоне ліхалецця Другой cусветнай, Халоднай вайны ды «касмічнай гонкі» паміж супердзяржавамі.

Барыс Кіт — топавы навуковец з НАСА, які да канца свайго доўгага жыцця (108 год!) застаўся беларусам. Яго лёс у чарговым выпуску падкаста «Гістфак» абмяркоўваюць Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Aug 04, 202329:21
Гістфак #15. Ліцвіны, літвіны, літоўцы, летувісы — хто яны ўсе?

Гістфак #15. Ліцвіны, літвіны, літоўцы, летувісы — хто яны ўсе?

У чарговым выпуску падкаста «Гістфак» Даша Палынская і Алесь Кіркевіч размаўляюць пра літвінаў і ліцвінства ў беларускай медыяпрасторы.

Вядучыя падкаста спрабуюць разабрацца, у чым розніца паміж ліцвінамі і літвінамі, хто прэтэндуе на гістарычную спадчыну Вялікага княства Літоўскага, адкуль у каментарыях у Фэйсбуку бяруцца ваяўнічыя адэпты «ліцвінства», якія фактычна імкнуцца адмяніць Беларусь, і як патэнцыйныя канфлікты можна вырашыць малой кроўю.

Jul 27, 202325:18
Адкуль у Мёрах БАМ, дыскатэкі ў суседніх вёсках, Ельня і завод, на які не прыехаў Лукашэнка. Мёры з Настай Уткінай — Гарады #10

Адкуль у Мёрах БАМ, дыскатэкі ў суседніх вёсках, Ельня і завод, на які не прыехаў Лукашэнка. Мёры з Настай Уткінай — Гарады #10

У дзясятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з журналісткай Настай Уткінай, якая нарадзілася і вырасла ў Мёрах.

Наста расказала, дзе тусаваліся падлеткі ў нулявых і пры чым тут БАМ, чаму ездзілі на дыскатэкі ў суседнія вёскі, што за паўвостраў і што не так з цэнтрам горада.

Абмеркавалі металапракатны завод, які ў прыватных уласнікаў «адціснула» дзяржава, што стане з Ельняй і чаму беларускія чыноўнікі не праяўляюць ініцыятыву.

Таксама пагутарылі пра тое, як нараджалася прага змагацца з несправядлівасцю, як трапіла ў незалежную журналістыку, як пасля выбараў тэлефанавала баскетбалістка з нацыянальнай зборнай Беларусі і як у эміграцыі перажыць смерць блізкага чалавека.

Jul 21, 202354:43
Гістфак #14. «Калі Сонца было богам...» Што такое салярны культ?

Гістфак #14. «Калі Сонца было богам...» Што такое салярны культ?

Адзін з найстарэйшых культаў, вядомых чалавецтву, — культ сонца. Але чаму сонца, а не месяц? Вершнік, кола, калясніца, сокал, каравай, карагод... Да чаго тут салярны культ? Ці не супярэчыла ўсё гэта хрысціянскай рэлігіі? «Не Купаллем адзіным» — дзе яшчэ можна знайсці адсылкі да архаічнага культу?

У чарговым выпуску падкаста «Гістфак» абмяркоўваюць Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Jul 16, 202328:24
Закінутыя будынкі і ракетныя шахты, Мядзведжая акадэмія, чаму пэўны час бачыў Лукашэнку часцей, чым маці, стэндап па-беларуску. Смаргонь з Паўлам Радзевічам — Гарады #9

Закінутыя будынкі і ракетныя шахты, Мядзведжая акадэмія, чаму пэўны час бачыў Лукашэнку часцей, чым маці, стэндап па-беларуску. Смаргонь з Паўлам Радзевічам — Гарады #9

Jul 10, 202301:07:10
Праца ў райвыканкаме, першая фабрыка Mark Formelle, раённы футбол, назіранне на выбарах і зварот наконт шкарпэтак. Узда з Аляксандрам Барталевічам — Гарады #8

Праца ў райвыканкаме, першая фабрыка Mark Formelle, раённы футбол, назіранне на выбарах і зварот наконт шкарпэтак. Узда з Аляксандрам Барталевічам — Гарады #8

У восьмым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Аляксандрам Барталевічам з Узды — колішнім раённым чыноўнікам, які ў 2021 годзе быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

Аляксандр Барталевіч мае дзве вышэйшыя адукацыі, але працуе ў Беластоку зборшчыкам мэблі і, падаецца, задаволены жыццём. Пагутарылі пра тое, як ва Уздзе стары касцёл не захацелі перадаваць вернікам, а калі той пачаў развальвацца — прадалі прыватніку, як ва Уздзе паўстала першая фабрыка Mark Formelle і чаму гэты бізнес узляцеў, пра футбол на раённым узроўні.

Таксама абмеркавалі карупцыйныя схемы, якія існавалі нават, падавалася б, там, дзе няма чаго красці, сыход перспектыўнага чыноўніка ў бізнес, спробы быць назіральнікам на выбарах і ўцёкі з Беларусі праз удзел у платформе «Сход».

Аляксандр расказаў пра тое, як беларуская мова прыйшла, сышла, а пасля вярнулася ў жыццё, як на Беласточчыне шукае беларускае нават падчас працы, калі мантуе мэблю, а яшчэ згадалі пра рэзанансны зварот у райвыканкам, ці можна выходзіць на вуліцу ў бела-чырвоных шкарпэтках (пра яго яшчэ пісаў TUT.by).

Jun 30, 202301:00:41
Гістфак #13. Чаму Расія пастаянна ваюе?

Гістфак #13. Чаму Расія пастаянна ваюе?

У трынаццатым выпуску падкаста «Гістфак» Даша Палынская і Алесь Кіркевіч спрабуюць разабрацца, як так склалася гістарычна, што адна нацыя з усіх магчымых шляхоў развіцця пастаянна выбірае вайну і спробы заваяванняў.

Адкуль у цэлага народа трывожнасць — «Отечество в опасности»? І ці ёсць у Расіі хоць нейкія шансы на перамогу ў цяперашняй вайне?

Jun 22, 202331:28
Гістфак #12. Партызаны: героі ці злачынцы? Разважаем на прыкладзе гісторыі Фёдара Маркава

Гістфак #12. Партызаны: героі ці злачынцы? Разважаем на прыкладзе гісторыі Фёдара Маркава

Савецкія партызаны ў перыяд Другой сусветнай — якімі яны былі? Крыніцы розняцца: для адных — героі, для іншых — злачынцы, не лепшыя за нацыстаў.

У дванаццатым выпуску падкаста «Гістфак» Даша Палынская і Алесь Кіркевіч разважаюць пра савецкіх герояў — партызан — на прыкладзе асобы маладзечанскага партызанскага дзеяча Фёдара Маркава.

Jun 15, 202330:11
Гістфак #11. Расціслаў Лапіцкі і антыкамуністычнае падполле ў Беларусі

Гістфак #11. Расціслаў Лапіцкі і антыкамуністычнае падполле ў Беларусі

У другой палове 1940-х у Беларусі існавала антысавецкае падполле. Кім былі людзі, якія яго стваралі? Як гэта адбывалася? Навошта ім гэта было? У чарговым выпуску падкаста «Гістфак» Даша Палынская і Алесь Кіркевіч разважаюць пра гэтыя працэсы і асобу Расціслава Лапіцкага — кіраўніка мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля.

Jun 07, 202327:45
Гарадскі скайлайн, кампанія Мілінкевіча, трамвай і вуліца даўжынёй у горад. Наваполацк з Аляксеем Трубкіным — Гарады #7

Гарадскі скайлайн, кампанія Мілінкевіча, трамвай і вуліца даўжынёй у горад. Наваполацк з Аляксеем Трубкіным — Гарады #7

У сёмым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Аляксеем Трубкіным — журналістам, краязнаўцам і актывістам з Наваполацка, які шмат год жыве ў Польшчы, аднак мае што расказаць пра родны горад.

Пагутарылі пра палітычны варушняк у Наваполацку на пачатку нулявых, удзел у прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча і першыя «суткі», затрыманне на акцыі з апладысментамі, перспектывы аб'яднання Полацка і Наваполацка.

Расказаў Аляксей і пра самыя значныя для яго месцы ў Наваполацку, а таксама чаму шкадуе, што не нарадзіўся ў суседнім Полацку (але пры гэтым сцвярджае, што любіць розны горад).

May 31, 202301:01:09
Маладзечна ці Маладэчна, дэкамунізацыя, горад пры Карпенку і ці можна вярнуцца ў Беларусь пры Лукашэнку. Маладзечна з Алесем Капуцкім — Гарады #6

Маладзечна ці Маладэчна, дэкамунізацыя, горад пры Карпенку і ці можна вярнуцца ў Беларусь пры Лукашэнку. Маладзечна з Алесем Капуцкім — Гарады #6

У шостым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Алесем Капуцкім — праваабаронцам з Маладзечна, які прыняў самы непасрэдны ўдзел у легендарнай дэкамунізацыі назваў вуліц горада, якая вялася ў часы Генадзя Карпенкі.

Алесь расказвае, як стаў на шлях абароны правоў чалавека, пра Маладзечна пры Карпенку і свой удзел у дэкамунізацыі гарадской тапанімікі, як пачаў размаўляць па-беларуску і куды ў першую чаргу павёў бы ў горадзе турыстаў.

Пагутарылі таксама пра сакральныя для Алеся месцы ў Маладзечне, памятны знак «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», як горад абараняўся (і працягвае абараняцца) ад русіфікацыі, пра стасункі жыхароў Маладзечна і Вілейкі, 2020 год і чаму дапускае магчымасць, што вернецца ў Беларусь пры Лукашэнку. Вішанька на торце — дыскусія пра нэймінг: Маладзечна ці Маладэчна?

May 19, 202301:04:34
Гістфак #10. Гісторыя паўсядзённасці Паўстання 1863 года

Гістфак #10. Гісторыя паўсядзённасці Паўстання 1863 года

Паўстанне 1863 года мы ведаем збольшага па гучных імёнах, знакавых датах і падзеях. Але — а як жылі паўстанцы? Як выжывалі ў не самых спрыяльных умовах партызанскай барацьбы? Чым харчаваліся? У што апраналіся? Што мелі ў якасці зброі? Як спраўляліся з хваробамі?

У дзясятым выпуску падкаста «Гістфак» на PALATNO Даша Палынская і Алесь Кіркевіч паразмаўлялі пра гісторыю паўсядзённасці Паўстання 1863 года.

May 12, 202330:28
Гістфак #9. Стэрэатыпы пра нямецкую акупацыю Беларусі падчас Другой сусветнай вайны

Гістфак #9. Стэрэатыпы пра нямецкую акупацыю Беларусі падчас Другой сусветнай вайны

Прапаганда прапагандай, але ці чыталі вы школьныя падручнікі па гісторыі? Даша Палынская і Алесь Кіркевіч пачыталі. І абмяркоўваюць стэрэатыпы пра нямецкую акупацыю Беларусі падчас Другой сусветнай вайны ў дзявятым выпуску падкаста «Гістфак».

May 05, 202333:13
«Рэчыца не лечыцца»; вуліца, якая пераследуе; што агульнага з Полацкам, як чыноўнікі пахавалі METAL CROWD і дапамаглі зладзіць «Мову Нанова». Рэчыца з Андрэем Мядзведзевым — Гарады #5

«Рэчыца не лечыцца»; вуліца, якая пераследуе; што агульнага з Полацкам, як чыноўнікі пахавалі METAL CROWD і дапамаглі зладзіць «Мову Нанова». Рэчыца з Андрэем Мядзведзевым — Гарады #5

У пятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Андрэем Мядзведзевым — журналістам і праваабаронцам, які значную частку жыцця пражыў у Рэчыцы, а цяпер, нягледзячы на вайну, застаецца ва Украіне.

Андрэй расказаў пра вуліцу, якая пераследавала яго ў Рэчыцы, калі толькі прыехаў у горад, пра страчаны Рэчыцкі замак, а таксама параўнаў горад з Полацкам, дзе калісьці вучыўся. Абмеркавалі адметнасці горада, згадалі бар у касцёле, які існаваў за савецкім часам, «штампаваныя» краязнаўчыя музеі, нафтавы вайб горада і беларускіх папугаеў на Ведрычы.

Таксама пагутарылі пра тыя часы, калі дзякуючы фестывалю METAL CROWD Рэчыца была сталіцай метал-руху Беларусі, грамадскі рух у горадзе і «Мову Нанова», якую ладзіў у горадзе акурат Андрэй Мядзведзеў, не абмінулі і падзеі 2020 года — як у Рэчыцы віталі Святлану Ціханоўскую, пратэставалі пасля 9 жніўня. Таксама Андрэй расказаў пра тое, як яго затрымлівалі супрацоўнікі КГБ, і адказаў на пытанне, ці вернецца ў Беларусь.

Apr 27, 202356:09
Гістфак #8. Жаночы белбаскет

Гістфак #8. Жаночы белбаскет

У 2007 годзе беларускі баскетбол скокнуў да медалі чэмпіянату Еўропы: жаночая зборная дамаглася неверагоднай перамогі і стала знакавай камандай у спорце, у які беларускія ўлады вырашылі не ўкладваць сілы і грошы. Беларускія баскетбалісткі сталі самымі паспяховымі ў камандных відах спорту Беларусі, але з цягам часу іх папулярнасць і паспяховасць прыйшла ў заняпад.


У падкасце «Гістфак» расказваем гісторыю, як беларускія баскетбалісткі насуперак усяму сталі лепшымі і як перспектыўнасць жаночага баскетболу за дзесяць гадоў пахавалі спартыўныя чыноўнікі.

Apr 21, 202313:23
Гістфак #7. Ці былі грошы ў Беларускай Народнай Рэспублікі

Гістфак #7. Ці былі грошы ў Беларускай Народнай Рэспублікі

У сёмым выпуску падкаста «Гістфак» Даша Палынская гутарыць з гісторыкам і публіцыстам Алесем Кіркевічам пра грошы БНР: адкуль з'яўляліся, на што іх трацілі і ці магла з'явіцца ў той час нацыянальная валюта.

Apr 12, 202326:49
3D-мадэль міжваеннага Глыбокага, калі мясцовыя ўлады паслухалі актывіста, хто быў першым глыбоцкім краязнаўцам. Глыбокае з Кастусём Шыталем — Гарады #4

3D-мадэль міжваеннага Глыбокага, калі мясцовыя ўлады паслухалі актывіста, хто быў першым глыбоцкім краязнаўцам. Глыбокае з Кастусём Шыталем — Гарады #4

У чацвёртым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO — глыбоцкі краязнаўца Кастусь Шыталь. Ён знаходзіць на аўкцыёнах старыя фотаздымкі з Глыбокага, выкупляе і перадае ў мясцовы музей.


Пагутарылі пра тое, адкуль узялася цікавасць да Глыбокага, цікавыя знаходкі на аўкцыёнах, як ідэя паставіць у цэнтры горада плакаты са старымі фотаздымкамі знайшла падтрымку мясцовых уладаў. Кастусь расказаў, каго лічыць першым глыбоцкім краязнаўцам, а таксама што адбывалася ў горадзе ў 2020 годзе.

Apr 05, 202332:04