Skip to main content
Сваімі рукамі / Своими руками

Сваімі рукамі / Своими руками

By ALOVAK Magazine

Размаўляем з творчымі людзьмі пра тое, як яны стваралі свае праекты і навучыліся зарабляць на жыццё творчасцю. // Разговариваем с творческими людьми про то, как они создали свои проекты и научились зарабатывать на жизнь творчеством.
Зроблена ў Беларусі ♥
Available on
Apple Podcasts Logo
Castbox Logo
Google Podcasts Logo
Overcast Logo
Pocket Casts Logo
RadioPublic Logo
Spotify Logo
Currently playing episode

#7 Керамістка Таня Рудзеня: “Мяне такі складаны досвед бадзёрыць, натхняе на тое, што я нешта прыдумаю!”

Сваімі рукамі / Своими рукамиJun 19, 2022

00:00
42:25
#7 Керамістка Таня Рудзеня: “Мяне такі складаны досвед бадзёрыць, натхняе на тое, што я нешта прыдумаю!”

#7 Керамістка Таня Рудзеня: “Мяне такі складаны досвед бадзёрыць, натхняе на тое, што я нешта прыдумаю!”

Jun 19, 202242:25
#6 @katrina.happy_life: вязаць, маляваць і навучыцца адпачываць на адной рабоце

#6 @katrina.happy_life: вязаць, маляваць і навучыцца адпачываць на адной рабоце

Гераіню 6 выпуска, Кацярыну @katrina.happy_life, ведаюць найперш як вязальшчыцу і стваральніцу папулярнай мінскай крамы трыкатажнай пражы, якую, на жаль, прыйшлося прадаць, і пераехаць на нейкі час у Грузію. Акрамя таго Кацярына мае творчую адукацыю, прыгожа малюе, і ўжо шмат гадоў працуе па спецыяльнасці дызайнерам-ілюстратарам. Разблытваем творчы клубок маёй гераіні: размаўляем з ёй пра стварэнне і працу крамы, прасоўванне ў Інстаграме, сумяшчэнне дзвюх розных прац, а таксама пра тое, як гэта – прадаваць паспяховы сямейны бізнэс у Беларусі.

Сфатаграфавала Кацярыну ў Тбілісі спецыяльна для СВАІМІ РУКАМІ – Марта Мальцэвіч https://www.instagram.com/marta_maltsevich/.

Інстаграм Кацярыны -  https://www.instagram.com/katrina.happy_life/

Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/

Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html

----------------------------------------------------

Героиню 6-го выпуска Катерину @katrina.happy_life знают прежде всего как вязальщицу и создательницу популярного минского магазина трикотажной пряжи, которую, к сожалению, пришлось продать, и переехать на какое-то время в Грузию. Кроме того, Катерина имеет творческое образование, прекрасно рисует, и уже много лет работает по специальности дизайнером-иллюстратором. Распутываем творческий клубок моей героини: говорим с ней о создании и работе магазина, продвижении в Instagram, совмещении двух разных работ, а также о том, как это — продать успешный семейный бизнес в Беларуси.

Сфотографировала Катерину для обложки подкаста: Марта Мальцевич https://www.instagram.com/marta_maltsevich/ – в Тбилиси, специально для СВОИМИ РУКАМИ.

Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня).

Feb 02, 202254:46
#5 Брэсцкая Ш.: вышываць не дзеля таго, каб быць паспяховай, але каб нарэшце адчуць сябе добра

#5 Брэсцкая Ш.: вышываць не дзеля таго, каб быць паспяховай, але каб нарэшце адчуць сябе добра

Гэты выпуск атрымаўся незвычайным. Мы будзем размаўляць з яго гераіняй, хэнд-мэйд дызайнеркай Вольгай Бычковай (Брэсцкая Ш. у Інстаграме) не толькі пра творчасць, якая становіцца працай, але і пра тое, як такая праца можа расчараваць, загнаць у крызіс. Будзем аналізаваць і разбірацца – што пайшло не так, чаго не хапіла, ці можна было нешта памяняць ці зрабіць інакш. Ці з’яўляецца гісторыя Вольгі натхняльнай? Мая гераіня неаднойчы мне казала, што не, і што параіць навічкам ёй няма чаго. Тым не менш на працягу нашай шчырай размовы дала не адну карысную параду. А ўжо колькі важных для сябе высноў я зрабіла.  Але лепш паслухайце самі.

Інстаграм Волі -  https://www.instagram.com/brestskaja_sha/ 

Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ 

Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html

…..

Этот выпуск получился необычным. С его героиней, хэнд-мэйд  дизайнеркой Ольгой Бычковой (Бресткая Ш. в Instagram) мы поговорили не только о творчестве, которое становится работой, но и о том, как такая работа может разочаровать, загнать в кризис. Будем анализировать и разбираться - что пошло не так, чего не хватило, можно ли было что-то поменять или сделать иначе. Вдохновляет ли история Ольги? Моя героиня не один раз говорила мне, что нет, и что ей нечего посоветовать новичкам. И тем не менее во время нашего откровенного разговора дала не один полезный совет. А сколько важных выводов я сделала для себя. Но лучше послушайте сами.

Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня).

Фото на обложке:  Максим Сарычев

Nov 11, 202133:48
# 4 Алёна Драздова: жаночы партрэт і кантэнт-фотаздымка

# 4 Алёна Драздова: жаночы партрэт і кантэнт-фотаздымка

Гераіня 4 выпуска – фатограф з Мінска Алёна Драздова. Творчасць заўсёды вабіла Алёну – яна спрабавала сябе ў самых розных занятках – але ў якасці хобі. І толькі,  калі выпадкова трапіла на курс па фатаграфіі,  зразумела, што знайшла справу, якой бы магла займацца ўвесь час. Яе не напалохала высокая канкурэнцыя сярод фатографаў – Алёна ўпэўненая, што ўнікальны стыль і падыход да фота дапамогуць знайсці кліентаў кожнаму. Ну а я пасля інтэрв’ю зразумела, што яшчэ творчым людзям спрыяюць у працы аптымізм і жыццярадаснасць – а гэтага ў Алёны не адняць.

Інстаграм Алёны -  https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/

Інстаграм беларускамоўнага фатографа Ганны Кіпель  - https://www.instagram.com/phota_hanna/(аўтарка фота на вокладцы)

Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ”  - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html

Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/

Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag

…..

Героиня 4-го выпуска - фотограф из Минска Алёна Дроздова. Творчество всегда привлекало Алену – она ​​пробовала себя в самых разных занятиях – но в качестве хобби. И только, когда случайно попала на курс по фотографии, поняла, что нашла работу, которой может заниматься все время. Ее не испугала высокая конкуренция среди фотографов – Алена уверена, что уникальный стиль и подход к фотографии помогут найти клиентов каждому. Ну а я после интервью поняла, что еще творческим людям в работе помогает оптимизм и жизнерадостность – а этого у Алены не отнять.

Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня).

Беларусь, 2021

Aug 23, 202131:39
#3 Ліза Ганчарова: digital-ілюстрацыя, блог і беларуская мова як +100% да ўнікальнасці

#3 Ліза Ганчарова: digital-ілюстрацыя, блог і беларуская мова як +100% да ўнікальнасці

Гераіня гэтага выпуска – ілюстратар з Мінска Ліза Ганчарова. Лізе ўсяго 22, але яна ўжо шмат чаго паспела зрабіць на шляху да працы сваёй мары. Яна малюе для розных брэндаў і праектаў, вядзе курсы па ілюстрацыі. На рахунку ў нашай гераіні ёсць і ілюстраваная кніга, музычны кліп. А яшчэ каля 2-х гадоў таму Ліза перайшла на беларускую мову і лічыць, што гэта шмат у чым паўплывала на яе як на асобу. Мы паразмаўлялі пра гэта, пра складанасці на шляху ў ілюстратара-пачаткоўца, пра вышэйшую мастацкую адукацыю, дакладней, ці неабходная яна сучаснай моладзі, пра тое, як не ўпасці ў залежнасць ад аўдыторыі і захаваць свой стыль.

Інстаграм Лізы -  https://www.instagram.com/ellgone/

Інстаграм фатографа Алены Драздовай - https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/

…….

Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html

Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/

Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag

…..

Героиня нового выпуска подкаста «СВОИМИ РУКАМИ» – иллюстратор из Минска Лиза Гончарова. Лизе всего 22 года, но она уже успела многое сделать на пути к работе своей мечты. Она рисует для различных брендов и проектов, ведет курсы иллюстрации. На счету нашей героини также иллюстрированная книга и музыкальный клип. А около 2 лет назад Лиза перешла на белорусский язык и считает, что это сильно повлияло на нее как на личность. Мы поговорили об этом, о трудностях на пути у начинающего иллюстратора, о высшем художественном образовании, точнее, о том, нужно ли оно современной молодежи, о том, как не попадать в зависимость от аудитории и сохранять свой стиль.

Язык подкаста: беларуский

May 27, 202134:22
#2 Каця Карэнюгіна: кветкі, фермерства, сезоннасць / Катя Коренюгина: цветы, фермерство, сезонность

#2 Каця Карэнюгіна: кветкі, фермерства, сезоннасць / Катя Коренюгина: цветы, фермерство, сезонность

Гераіня новага выпуска – кветкавы фермер і фларыст Кацярына Карэнюгіна (праект Katariosflowers). Кветкі, якія Каця вырошчвае на сваёй невялікай ферме непадалёк ад Мінска, набываюць фларысты, кветкавыя крамкі і звычайныя людзі.  Папулярная сярод Каціных кліентаў і «кветкавая падпіска»  – гэта значыць рэгулярная дастаўка букетаў дадому ці ў офіс. Каця выступае за сезоннасць кветак і ZERO WASTE фларыстыку, выкарыстоўвае ў сваіх букетах палявыя кветкі і іншыя даступныя прыродныя матэрыялы, марыць пра  стварэнне мясцовай кветкава-фермерскай супольнасці.

Інстаграм Каці Карэнюгінай -  https://www.instagram.com/katariosflowers/

Парады Каці па кветкам на сайце ALOVAK - http://alovakmag.by/be/siezon/kvetki/parady-flarysta-yak-zrezats-zahavats-vybrats-kvetki.html

Пра ферму Эрын Бензакейн у ЗША - http://alovakmag.by/be/tvorcyja-ludzi/floretflowers-2.html

_ _ _ _ _ 

Героиня нового выпуска  – цветочный фермер и флорист Екатерина Коренюгина (проект Katariosflowers). Цветы, которые Катя выращивает на своей небольшой ферме под Минском, покупают флористы, цветочные магазины и обычные люди. Популярна у Катиных клиентов и «цветочная подписка» –  регулярная доставка букетов домой или в офис. Катя выступает за сезонность цветов и ZERO WASTE флористику, использует в своих букетах полевые цветы и другие доступные природные материалы, мечтает о создании местного сообщества цветочных фермеров.

Язык подкаста: беларуский ( ведущая) и русский (героиня).

_ _ _ _ _

Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html

Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/

Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag

_ _ _ _ _

Фота на вокладцы - Ганна Раманоўская 

Apr 23, 202130:18
#1 Юля Прашковіч: “Я кідаю ўсё і, увогуле, пайшла мядзведзяў шыць” / Юля Прашкович: “Я бросаю все и, вообще, пошла медведей шить”

#1 Юля Прашковіч: “Я кідаю ўсё і, увогуле, пайшла мядзведзяў шыць” / Юля Прашкович: “Я бросаю все и, вообще, пошла медведей шить”

Гераіня першага выпуска падкаста “СВАІМІ РУКАМІ” –  мастачка Юля Прашковіч, якая стварае кранальных мядзведзікаў-тэддзі і іх сяброў. Гаварыць мы будзем пра тое, як Юліна хобі ператварылася ў працу, колькі мядзведзікаў трэба прадаць у месяц для асабістага шчасця, чаму можа быць карысна дазволіць сабе пасці ў творчы крызіс. Юля падрабязна раскажа, у якіх міжнародных выставах можа паўдзельнічаць майстар-тэддзіст. І пра шмат што іншае.

Інстаграм Юлі Прашковіч -  https://www.instagram.com/yuyu.by/

Героиня первого выпуска подкаста «СВОИМИ РУКАМИ» - художница Юлия Прашкович, которая создает трогательных мишек-тедди и их друзей. Мы поговорили о том, как хобби Юли превратилось в работу, сколько плюшевых мишек нужно продавать в месяц для личного счастья, почему может быть полезно позволить себе поддаться творческому кризису. Юля подробно расскажет про то, в каких международных выставках может поучаствовать мастер/ица-теддист,  И о многом другом.

Язык подкаста: беларуский ( ведущая) и русский (героиня).

Пра падкаст  “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html

Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/

Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag

Apr 01, 202136:04
Трэйлер "Сваімі рукамі"

Трэйлер "Сваімі рукамі"

У падкасце "СВАІМІ РУКАМІ" вы пачуеце расказы творчых людзей пра тое, як яны стваралі свае маленькія і вялікія праекты. 

Слухайце падкаст на нашым сайце alovakmag.by , а каб не прапусціць новыя выпускі - падпісвайцеся на СВАІМІ РУКАМІ у iTunes, Google Podcasts, Castbox ці іншых мабільных дадатках, з дапамогай якіх вы слухаеце падкасты.

//

В подкасте «СВАІМІ РУКАМІ» вы услышите рассказы творческих людей о том, как они создавали свои маленькие и большие проекты.

Слушайте подкаст на нашем сайте alovakmag.by, а чтобы не пропустить новые выпуски - подписывайтесь на СВОИМИ РУКАМИ в iTunes, Google Podcasts, Castbox или в других мобильных приложениях, с помощью которых вы слушаете подкасты.

Mar 16, 202101:15