Skip to main content
Вясна Прыйдзе

Вясна Прыйдзе

By Viasna Podcasts

Падкаст Праваабарончага цэнтра "Вясна". Распавядаем пра беларусаў і іх уласны досвед жыцця ў рэпрэсіўнай краіне.
Асабістыя гісторыі — і праваабарончы кантэкст!

Для сувязі — viasnapryjdzie96@gmail.com

Minsk, Belarus
Available on
Castbox Logo
Spotify Logo
Currently playing episode

#24. Цукерка, Барон і Лёля… Рэпрэсіі ў Беларусі вачыма хатніх гадаванцаў

Вясна ПрыйдзеFeb 12, 2022

00:00
33:24
“Телогрейка — мое одеяло”. Бяздомныя ў Беларусі

“Телогрейка — мое одеяло”. Бяздомныя ў Беларусі

Людзі з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы?

У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі;  актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш.

“Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці, — адзначае Яна Галаган.  —  А ўлады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему… Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”.

Apr 25, 202433:06
"Обязанные" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі

"Обязанные" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць “обязанными лицами”/ "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку?

У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі "абавязаных" жанчын за кратамі, а юрыст "Вясны" патлумачыць, якой дыскрымінацыі яны падвяргаюцца.

Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94

Музыка: Kata Bitowt


Apr 10, 202435:45
Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?

Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?

Падкаст “Вясна прыйдзе” бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам.

У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мы пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы цяжкі момант? Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны? І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі?

А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым групам.

Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта:

на пошту: viasnapryjdzie96@gmail.com і запоўніце нашу анкету. https://bit.ly/4anWK94

Музыка: Kata Bitowt

Mar 27, 202434:37
Навошта нам гэта трэба? Новы спецсезон! Цізер

Навошта нам гэта трэба? Новы спецсезон! Цізер

Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы.

Навошта адныя людзі дапамагаюць іншым?

Адкуль ідзе прага да справядлівасці?

Хто агулам належыць да ўразлівых груп? І якое ў іх становішча?

А яшчэ мы шукаем новых герояў! Пішыце нам viasnapryjdzie96@gmail.com

і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94


Музыка: Kata Bitowt

Mar 21, 202401:12
Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны

Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны

Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед?

Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных?

Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”!

 

“Я не ведаю, колькі мне яшчэ спатрэбіцца часу, каб перастаць бачыць турму ва сне”, – адзначае адзін з суразмоўцаў.

“Пераслед па палітычных прычынах – гэта заўсёды траўматычны досвед, нават калі нам так не здаецца”, – зазначае псіхалагіня.

Mar 06, 202433:39
Якія прыбіральні ў зняволенні
Feb 11, 202435:59
2023 год у правах чалавека

2023 год у правах чалавека

Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год. Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў?

1451 чалавек сустрэла Новы год у зняволенні, і з іх 185 палітвязняў адзначылі святы без сям’і і родных ужо ў чацвёрты раз.

Як мы пражылі 2023 год?

Jan 05, 202401:07:07
“Мы павінны справіцца”. Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі

“Мы павінны справіцца”. Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі

У выпуску пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыя Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем. “Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца”— сказала Марфа падчас свайго зняволення. Гэтымі словамі і названы выпуск падкаста, прысвечаны палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай.

Dec 17, 202325:27
Трыпціх. Сястрынства

Трыпціх. Сястрынства

Гісторыя трох сёстраў: Паліны, Ульяны і Машы. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю.

12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні да яе вызвалення. А потым мы паразмаўлялі і з самой Машай, калі яна выйшла. Так і склаўся гэты выпуск падкаста.

Але ён — не пра турэмныя будні, а пра сям’ю і сястрынства. А таксама пра жаночасць.

Як Маша карысталася дэкаратыўнай касметыкай у калоніі і чаму для яе гэта важна? Як яе сястра намагалася пераказаць ёй мемы падчас спаткання? І чаму Маша хацела піцу, сушы і KFC, а не хатнюю ежу?

Музыка для падкаста: Katarzyna Bitowt.

Nov 12, 202340:03
Нобелеўская прэмія міру 2022. Бэкстэйдж

Нобелеўская прэмія міру 2022. Бэкстэйдж

25 верасня 2023 Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне.

Што пачуем у падкасце:

  • жорсткі Нобелеўскі дрэс-код і як Наталля Пінчук шыла сабе сукенку,
  • ці была правакацыя?
  • як гасцей запрашаюць на Нобелеўскую цырымонія і як яе можна прапусціць,
  • суровае надвор’е ў Осла і як яно паўплывала на гасцей,
  • пры чым тут клапы,
  • нечаканая “Пагоня”.
Sep 25, 202333:30
#FreeViasna. Як абараняць з надзеяй

#FreeViasna. Як абараняць з надзеяй

У другую гадавіну кампаніі FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй.

FreeViasna — гэта кампанія салідарнасці з палітзняволенымі прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра “Вясна”. Яна стартавала 17 верасня 2021 года, а дзень быў абраны невыпадкова: бо менавіта тады, за год да гэтага, затрымалі Марфу Рабкову.


Sep 16, 202349:51
“Хвіліна як дзень”. Палітвязні — пра момант свайго вызвалення
Aug 11, 202329:19
Шлях да “Вясны”. Як прыходзяць да праваабароны

Шлях да “Вясны”. Як прыходзяць да праваабароны

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паўстаў 26 красавіка 1996 года. За 27 год існавання да яго далучаліся ўсё новыя людзі, але хто яны і чаму яны абралі шлях праваабароны? Як яны трапілі  ў “Вясну” і кім былі да яе? Праз што прыйшлося прайсці?

Пра гэта і пачуем у новым выпуску падкаста ад саміх вясноўцаў.

А праз гэтыя гісторыі прасочым, як мяняўся час: ад канца 1990-х, праз хвалі прэзідэнцкіх выбараў і вайны ва Украіне 2014 – да 2020-га, калі рэпрэсіі сталі беспрэцэдэнтнымі.

Apr 27, 202344:02
Смех скрозь слёзы. Самыя крынжовыя выпадкі з судоў Беларусі

Смех скрозь слёзы. Самыя крынжовыя выпадкі з судоў Беларусі

Як смяяўся суддзя і плакала пракурорка, як сведка-амапавец збягаў ад назіральніцы і як канваіры спалі на працэсах, а губазаўцы ахоўвалі бутэльку з вадой.

Дзве назіральніцы за судамі — Яна і Кацярына (вядучая падкаста) — дзеляцца сваімі самымі вясёлымі і крынжовымі сітуацыямі, якія яны пабачылі на палітычна-матываваных судовых працэсах у Беларусі.

Гэтыя вясёлыя гісторыі адбываліся на фоне татальнай несправядлівасці судовай сістэмы Беларусі. Таму выпуск называецца “Смех скрозь слёзы”.

*Назіранне за судовымі працэсамі — частка грамадскага кантролю за ўладай, і гэта вітаецца ў дэмакратычных краінах.

“Выяўляючы недахопы ў сістэме адпраўлення правасуддзя з пункту гледжання гарантый справядлівага судовага разбору, маніторынг судовых працэсаў спрыяе павышэнню ўзроўню ведаў суддзяў, пракурораў, адвакатаў і іншых суб'ектаў аб міжнародных гарантыях належнага працэсу і іх ужыванні ў Нацыянальным судаводстве”, — гаворыцца ў “маніторынгу судовых працэсаў. Даведачнае кіраўніцтва для практыкаў " ад БДІПЧ АБСЕ.

Падтрымай "Вясну" на https://www.patreon.com/spring96

Mar 17, 202334:13
Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны

Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны

На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.

Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час.

Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:

  •  адразу пасля таго, як ён пакінуў тэрыторыю Украіны,
  • праз тры месяцы пасля гэтага,
  •  амаль праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.

Гэтыя размовы і пачуем у новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе”.

Напрыклад, пасля выезду з Украіны Ігар меў трывожны чамаданчык — куды ён паклаў рэчы так, каб іх можна было імгненна забраць.

“Дагэтуль чаманданчык стаіць ці не?”, —  пытаем у Ігара праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.

“Зараз толькі з гэтым пытаннем я разумею, што так, сам чамаданык да гэтай пары стаіць, але я пачаў адтуль даставаць рэчы”.

А ў фінале выпуску пачуем, як змяніўся адказ Ігара на пытанне “Што такое вайна?”

Выпуск падкаста прысвечаны гадавіне паўнамасштабнага ваеннага ўторгнення Расіі на тэрыторыю Украіны — 24 лютага 2022 года.

Падтрымайце праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” на PATREON https://www.patreon.com/spring96

Feb 25, 202327:53
Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме?

Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме?

Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.

Са студзеня 2021 года пачалі з’яўляцца гісторыі аб затрыманні беларусаў у Расіі па запыце беларускага боку. І спробах іх экстрадаваць на радзіму — у мэтах далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці па палітычна-матываваных артыкулах (за ўдзел у пратэстах, “абразы” Лукашэнкі і вядзенне тэлеграм-чатаў). Дапамогай такім беларусам пачынаюць займацца праваабаронцы з “Маскоўскай  хельсінкскай групы”. Сярод іх — кіраўнік праваабарончых праграм МХГ  Раман Кісялеў.

Нажаль, дапамагчы атрымалася не ўсім беларусам. Прычына розныя, адна з якіх — выхад Расіі з Савета Еўропы.

У гэты выпуску падкаста і сабраны гісторыі беларусаў, якіх усё ж вывезлі ў Беларусь для суда (праз экстрадыцыю, выдварэнне і выкраданне)— пасля чаго на радзіме яны сталі палітычнымі зняволенымі. А Раман Кісялёў растлумачыў, якія складанасці былі ў праваабаронцаў у кожнай з гісторый і як паводзілі сябе расійскі і беларускі бакі.

Таксама праваабаронца дасць парады пра тое, як беларусам варта сябе паводзіць у Расіі, каб знізіць рызыкі (адна з іх — мець кантакт МХГ і абавязкова звяртацца — e-mail: mhg@mhg.ru)

Якія гісторыі пачуем у падкасце?

Экстрадыцыя:

  • · Міхаіл Зубкоў: “Я стаміўся, я хачу да дому…”
  • · Дзмітрый Падлобнікаў —“Мы пра яго ўвогуле не ведалі”
  • · Аляксей Кудзін — як Расія хітрыла ў выкананні мераў ЕСПЧ?
  • · Іван Сауцін — выйшлі з ЕСПЧ, таму іх меры не лічацца
  • · Яна Пінчук — Расія ўжо не ў ЕСПЧ. “Мы ведалі, што ў нас будуць гіганцкія складанасці”

Выдварэнне:

  • · Віталь Гузаў, Дзмітрый Сушчык і Юрый Касцюк — экстрадыцыйная працэдура не прымянялася

Выкраданне:

  • · Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч —“Спецаперацыя ФСБ і КГБ. Як аказалася, ёсць нейкі асобы рэжым вываза людзей…”
  • · Генадзь Мажэйка – “Беларускі бок заявіў: дык ён сам прыехаў”.
  • · Аляксандр Капшуль – “Рэзультаты праверкі сканчаюцца…”

А таксама гісторыя пра дэпартацыю на 60 гадоў.

Падтрымай "Вясну" на Патрэон! https://www.patreon.com/spring96

Dec 23, 202234:52
Антропология Володарки. Часть 3. Фольклор

Антропология Володарки. Часть 3. Фольклор

В блокноте Олега Граблевского (который тот вынес из СИЗО-1) сохранилось и одно стихотворение. Его написал заключенный СИЗО-1, сидящий по обвинению в «наркотической статье».

И в каждой строке этого фольклора — целый пласт отсылок и смыслов. Каждую из строк Олег подробно объяснит. Это воссоздаст быт и устройство Володарки, а также образы сидящих там людей. 

Среди них и политзаключенные: Серый кот, Саша-бывший милиционер, который раскрашивал Табакерки, Петр Слуцкий с усами как у Марка Твена…И неполитзаключенные: украл корову и «взятку брал всего один раз». Они делят быт камеры вместе, подтрунивают друг над другом, смотрят турецкий сериал и мечтают о солнечных берегах Испании…

«Петя — то ли политик,

то ли с государством делиться не хотел — я так и не понял.

Лишь понял одно:

Мы все тут в беде».

*в стихотворении встречаются нецензурные формы выражения (иногда).

Это третья часть выпуска «Антропологии Володарки». Первая была посвящена сообществу Володарки, ее можно послушать здесь https://pc.st/e/4kjm5X0pMyW

Вторая часть выпуска — про язык Володарки. https://pc.st/e/4PiS3cTX-Gz

Nov 07, 202218:43
Антропология Володарки. Часть 2. Язык

Антропология Володарки. Часть 2. Язык

«Наверное, это один из немногих блокнотов в мире, который побывал на СИЗО», – говорит правозащитник и бывший политзаключенный Олег Граблевский. Туда он записывал слова, которыми пользовались и заключенные, и администрация. «Для того, чтобы понимать, о чем с тобой вообще говорят». На Володарке Олег пробыл полгода и «понимание пришло со временем».

«Шлепала» (это не глагол), Володарка как большой семейный подряд и «тюрьма в тюрьме». Как администрация СИЗО-1 относится к политзаключенным на примере «пальмы»?

Это вторая часть выпуска «Антропологии Володарки», в которой Олег рассказывает о специфическом языке, используемом в СИЗО-1. Первая часть была посвящена сообществу Володарки и его отношению к политзаключенным. Третья часть — фольклору.

Поддержи Правозащитный центр "Вясна" на Патреон! https://www.patreon.com/spring96 

Nov 06, 202215:51
Антропология Володарки. Часть 1. Сообщество

Антропология Володарки. Часть 1. Сообщество

Правозащитник Олег Граблевский полгода был политзаключенным. Это время он провел в СИЗО-1 – в так называемой «Володарке». Там Олег не только сидел, но и вел антропологическое наблюдение. Они и легли в основу выпуска «Антропология Володарки». Первая часть трилогии "Антропология Володарки" посвящена тому, как устроено ее сообщество.
Камера "шесть-три", первый культурный шок и ответ на вопрос: "Все ли по жизни ровно?"

Этот выпуск подкаста — в трех частях. Первая посвящена сообществу, сформированному на Володарке, и их отношению к политическим заключенным. Вторая же часть будет про язык Володарки, а третья — про фольклор.

Поддержи Правозащитный центр «Вясна» на Патреоне! https://www.patreon.com/spring96

Nov 05, 202220:42
#32. Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў
Oct 17, 202232:30
Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна

Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна

Мінчанка ўспамінае, як правяла некалькі дзён і адну бясконцую ноч пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га, калі шукала свайго затрыманага хлопца.

Гэты расповяд — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што наша гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на нечалавечы стрэс і як сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акрэсціна?

У адну з начэй сілавікі прагналі валанцёраў з-пад Акрэсціна. У шоку гераіня забегла ў чужы дом і спрабавала там схавацца. Але туды зайшоў амапавец…

“Гэта ж нейкае архітэпічнае адчуванне, калі ты ў доме (няхай нават гэта і не твая хата)—а ў яе ўваходзіць нейкі чалавек у зброі, ад якога ты збягаеш — і ён цябе знайшоў у хаце…”

Пасля пратэсту 9 жніўня 2020-га у Мінску пад Акрэсціна сталі сабірацца людзі ў пошуках сваіх затрыманых блізкіх. Некалькі дзён пра іх нічога не было вядома, але ў рэшце рэшт затрыманых сталі адпускаць. Многія з іх былі моцна збітыя.

!Падтрымай “Вясну” на PATREON
www.patreon.com/spring96
Aug 26, 202237:01
Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця “вясноўцаў”

Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця “вясноўцаў”

Спецыяльна да 14 ліпеня сабралі для вас смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітзняволеных праваабаронцаў “Вясны”. Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічнай прасторы. Галоўная мэта – паказаць чалавечы, а не прафесійны бок “вясноўцаў”.

14 ліпеня – гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітзняволеных «вясноўцаў» дасягнула 7 чалавек.

І гэты выпуск падкаста – сумесны: яго стварылі “Вясна прыйдзе” і “MAYDAY TEAM”. Гэта разавая з'ява, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам “Вясны”.

З выпуску вы даведаецеся:
• Як Бяляцкі паказваў дзоты ў Заслаўі;
• Што за пацук завёўся ў “Вясне”;
• На якія канцэрты ганялі Стэфановіч і Лабковіч;
• Кім раней працавала Марфа Рабкова, што ў яе нават злазіла скура з рук;
• Эмацыйная гісторыя пра шкарпэткі;
• Што за бабуля выцягвала “вясноўцаў” з РАУС, і шмат іншага.

Вядучыя падкаста: Кацярына Кадабра і Саша Райкан.
Гук, мантаж – Кацярына Кадабра.

У выпуску выкарыстана музыка: Планета всех - Бои без правил, Поход; Metallica - Ride the Lightning, Ксения Дегелько - Я из деревни.
Jul 14, 202229:14
Универсальная юрисдикция: как привлечь силовиков к ответственности и чем близки белорусы и сирийцы
Jun 25, 202242:48
На судзе і ў труне. Памяці Вітольда Ашурка – палітвязня, які памёр у калоніі

На судзе і ў труне. Памяці Вітольда Ашурка – палітвязня, які памёр у калоніі

Мінуў год, як у шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Гэта было 21 траўня 2021 года. Таму выпуск падкаста прысвячаецца Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і сваім жыццём, і смерцю.
Прысуд у 5 год калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачамі доктаркі) і самае вялікае пахаванне, якое бачыла Бярозаўка… І сілавікі, якія сачылі за Вітольдам нават пасля яго смерці.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў 21 траўня Днём палітвязня.
*У падкасце выкарыстаны запісы з суда над Вітольдам, якія зрабіў Юрась Дзяшук. А таксама музыка: tochka k; Kevin Macleod, Emily A Sprague “Long Walks”
May 20, 202241:01
#27. Прыехалі на гастролі, а сталі бежанцамі?… Гісторыя плэйбэк тэатра “Вахцёры” з Харкава

#27. Прыехалі на гастролі, а сталі бежанцамі?… Гісторыя плэйбэк тэатра “Вахцёры” з Харкава

Выехалі з Харкава на гастролі ў Літву 17 лютага, мелі зваротны квіток і вялікія планы на сакавік. Але ўсё гэта парушыла вайна... Цяпер акторкі і акторы плэйбэк тэатра "Вахцёры" самі не разумеюць, ці з’яўляюцца яны бежанцамі… А 24 лютага ўвечары ў іх быў запланаваны перформанс.

Гэты выпуск падкаста найперш — пра пачуцці і перажыванні. Як гэта: планаваць кароткую паездку — і не вярнуцца? Адчуванне вайны ў тваім доме, калі ты застаў яе не дома. Сустракаць у Літве беларусаў, калі з тэрыторыі іх радзімы на тваю радзіму нападаюць. Як гэта ўсё успрымаецца? Як плачацца і жартуецца? Як чытаюцца навіны?

Выпуск падкаста — ў трох мовах: беларускай, украінскай і рускай.

*Генеральная Асамблея ААН урачыста абвесціла, што народы нашай планеты маюць святое права на мір. І гэтае права было парушана ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

Солідарні з Україною!
Apr 09, 202237:14
#26. Пачалася ў 2022-м або ідзе 8 гадоў — вайна на тэрыторыі Украіны. Што варта ведаць беларусам?

#26. Пачалася ў 2022-м або ідзе 8 гадоў — вайна на тэрыторыі Украіны. Што варта ведаць беларусам?

24 лютага 2022 года кіяўлянін Яўген прачнуўся ў горадзе, які бамбілі. А Руслан хвалюецца менш, чым іншыя: бо ён свой дом страціў яшчэ ў 2014 годзе, у Данецку. Ён стаў “унутрана перамешчанай асобай”.
“У нас вайна ідзе ўжо восьмы год”— так часта гаварылі украінцы. Тэрыторыя ОРДЛО часова акупавана Расіяй, але гэтая акупацыя “неафіцыйная”. Што прыводзіць да сітуацыі, калі за парушэне правоў чалавека там няма каму адказаць.
“У Луганскай вобласці я пакінула сваю хату, а цяпер у мяне хочуць адабраць і маю краіну”, — кажа жанчына, якая ўцякла ад ваенных дзеянняў у 2014-м годзе і прыйшла на антываенны мітынг 24 лютага 2022 года — у дзень, калі Расія адкрыта напала на Украіну.

У падкасце гаворым пра правы чалавека ў вайне і на вайне. Пра антываенныя мітынгі, дзе ў адных краінах яны праходзяць свабодна, а ў іншых (дзвюх) за іх затрымліваюць, бо гэта “парушэнне”. Парадаксальна (ці не?), свабоды мірных сходаў няма менавіта ў тых краінах, адкуль ідзе наступ на Украіну. І у якіх граміцца грамадзянская супольнасць для таго, каб на дзеянні дзяржавы ніхто не мог паўплываць.
Дэзерцірства ці крымінальная адказнасць? Вялікая імперыя ці савецкая акупацыя? Што тут трэба ведаць беларусам і на што звярнуць увагу? Слухаем!
Feb 28, 202235:56
#25. Домашнее, августовское и акушерское… Насилие. Разговор с Ольгой Горбуновой

#25. Домашнее, августовское и акушерское… Насилие. Разговор с Ольгой Горбуновой

Выпуск ад 09.12.2021. О насилии над женщинами и мужчинами, о насилии, жившем задолго до августа 2020 и после него, а также о насилии акушерском личном опыте — об этом Ольга Горбунова рассказала «Вясне прыйдзе», когда была на еще на свободе.
Ольга Горбунова – белорусская правозащитница в сфере женских прав. И сейчас Ольга — политзаключенная. Ее задержали 9 ноября 2021 года.

“После августа 2020 беларусам стало легче объяснять, что такое домашнее и гендерное насилие”, — отметила Ольга.

Каждый год 25 ноября проходит кампания 16 дней активизма против гендерного насилия. Кампания завершается 10 декабря — в Международный день прав человека.
Feb 12, 202226:19
#24. Цукерка, Барон і Лёля… Рэпрэсіі ў Беларусі вачыма хатніх гадаванцаў

#24. Цукерка, Барон і Лёля… Рэпрэсіі ў Беларусі вачыма хатніх гадаванцаў

Выпуск ад 02.12.2021. Распавядаем, з якімі гісторыямі падчас беларускіх рэпрэсій сутыкаліся хатнія гадаванцы.
Яны бачылі сілавікоў і ператрусы ва ўласным доме, ішлі на затрыманні і перажывалі нечаканае знікненне сваіх гаспадароў. Што адчувалі пры гэтым жывёлы і як мяняліся іх паводзіны?

Гісторыі хатніх улюбёнцаў распавядаюць іх гаспадары і відавочцы:
• Спаніэль на сутках: як гэта?
• Калі жывеш адзін з катом, то трэба ўлічыць, што ты можаш нечакана “адлучыцца” на 15 сутак — а ён застанецца адзін. Нават калі кот — Хмуры.
• Напалову шарпей Барон бачыў у сваім доме і КДБшнікаў, і ГУБАЗаўцаў (але тых больш зацікавіў верабейчык “Чык-чырык”). Нечакана пажылы сабака застаўся зусім адзін…
• Руская чорная тэр’ерка Кэндзі (Цукерка) была шчанюком, калі перажыла сілавы захоп дома. Чатыры ейныя гаспадары зніклі… А дзяцей яна цяпер шукае праз тэлефон.
• Котцы Лёлі прыйшлося пераадолець мяжу, каб уз’яднацца з гаспадыняй, якая з’ехала з краіны.

*у падкасце выкарыстана музыка tochka k (Яўген Кучмейна), Slakker - Simply
Feb 12, 202233:24
#23. Праваабаронца за кратамі: Дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП – хто такі Леанід Судаленка?

#23. Праваабаронца за кратамі: Дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП – хто такі Леанід Судаленка?

Выпуск ад 24.09.2021. Леанід Судаленка — праваабаронца з Гомеля. Са студзеня 2021 года ён знаходзіцца ў СІЗА, а з верасня над ім распачаўся суд. У закрытым рэжыме.
Дзякуючы Леаніду КПЧ ААН звярнуў увагу на рэпрэсіі ў Беларусі. Ён – адкават дармаедаў, “вясновец”, прадстаўнік незалежнага прафсаюза, бацька чатырох сыноў і стваральнік маласольных агуркоў… Чым яшчэ цікавы Леанід Леанідавіч? Слухаем!
Feb 12, 202231:30
#22. "Представлять закон, нарушая закон". Разговор с бывшим силовиком

#22. "Представлять закон, нарушая закон". Разговор с бывшим силовиком

Бывший сотрудник патрульно-постовой службы Мирослав (имя изменено) рассказывает о своем опыте работы в милиции и Фрунзенском РУВД города Минска, в том числе во время августовских событий 2020 года. А также о том, как устроена силовая система и как мыслят те, кто в ней остаётся.
Feb 12, 202243:20
#21. Беларусь глазами иностранных правозащитниц

#21. Беларусь глазами иностранных правозащитниц

Выпукск ад 04.08.2021. Беларусь очутилась в огромном витке репрессий: ликвидируются организации гражданского общества, а семь представителей правозащитного центра «Весна» находятся в СИЗО.

Но как белорусские власти вели себя 10, 15, 17 лет назад?

Герои 21-го выпуска подкаста — это иностранные правозащитницы, которые в разное время были в Беларуси. Зачем они приезжали? Какой они увидели нашу страну и с чем они там столкнулись? Как белорусские власти пытались им помешать — и как правозащитники узнавали об этом?

В подкасте мы позвоним в Стокгольм, Варшаву, Париж, Лондон и Оксфорд – и героини сами расскажут свои истории.
Этот выпуск подкаста ретроспективный: он поможет лучше понять нашу страну и людей, живущих в ней.

Заодно ответим на вопросы:
● Что общего у Беларуси и Ирландии?
● Мог ли существовать мем «милиция пришла к милиции» 10 лет назад?
● Может ли житель Швеции изучить белорусский язык как родной?
● Как в Беларуси можно замерзнуть больше, чем в Магадане?

Международная организация Amnesty International запустила акцию срочной помощи политзаключенным правозащитникам «Весны» Алесю Беляцкому, Валентину Стефановичу и Владимиру Лабковичу. Каждый может присоединиться! Подробности здесь:
bit.ly/3imiJFi
Feb 12, 202235:06
#20. Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай

#20. Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай

Выпуск ад 21.04.2021. Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўжо сем месяцаў знаходзіцца ў СІЗА-1. Звестак пра яе мала – з-за інфармацыйнай блакады. Але праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Распытваем у яе, як жа Марфа? У падкасце пачуем:
• як Марфа жартуе
• як глядзіць БТ
• як бавіць час
• з-за каго Марфа не магла сядзець на ложку
• пра што распытвала
• якія цяжкасці зносіць
• якія лісты ёй пісалі з-за мяжы
• “Ці не дарэмна я тут сяжу?”
Feb 12, 202221:29
#19. Gdzie польский шпион? История Кацпера Сеницкого: ливанские водометы, минский ОМОН и допрос КГБ

#19. Gdzie польский шпион? История Кацпера Сеницкого: ливанские водометы, минский ОМОН и допрос КГБ

Выпуск ад 07.04.2021. История двух польских журналистов, задержанных в Минске в августе, облетела многие СМИ. Но в этой истории многое осталось нерассказанным: с Кацпером разговаривал беларусский КГБ, и, возможно, неспроста: его назвали “носителем идей расчленения России”. Кто это сделал?

А еще Кацпер интересуется протестами — именно поэтому он побывал в Ливане и теперь может сравнить белорусский водомет с бейрутским.

Каково это — быть поляком среди задержанных протестующих в Минске? Сможет ли белорусское КГБ помешать уголовному делу, заведенному в Польше? Какой запомнилась августовская Беларусь польскому гражданину?

Кацпер очень много знает про нашу страну (он обучался в Институте Восточной Европы, который называли еще “школой шпионов”), прекрасно говорит по-русски (беларусский язык он тоже знает) и даже использует в своей речи специфические слова, знакомые только беларусам. Хапун!
Feb 12, 202239:33
#18. "Чорны" аўторак 16 лютага: вобшукі ў "вясноўцаў" вачамі іх сваякоў

#18. "Чорны" аўторак 16 лютага: вобшукі ў "вясноўцаў" вачамі іх сваякоў

Выпус ад 23.02.2021. 16 лютага Праваабарончы Цэнтр "Вясна" падвергнуўся вобшукам. Сілавікі прыйшлі не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі. Менавіта сваякам "вясноўцаў" і прысвечаны новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе". Што ім прыйшлося перажыць ў гэты дзень?
Feb 12, 202231:39
#17. Три истории трех матерей — и их сыновей, репрессированных из-за президентских выборов 2020

#17. Три истории трех матерей — и их сыновей, репрессированных из-за президентских выборов 2020

Выпуск ад 30.12.2020. Последний выпуск подкаста «Вясна прыйдзе» уходящего 2020 года посвящен историям трех матерей, чьих детей коснулись жесткие репрессии. Истории записаны в разное время:

• в конце июля, когда идет президентская избирательная кампания — а Ольга, мать политзаключенного Дмитрия Фурманова, задержанного по «делу Тихановского», объявляет голодовку у стен СИЗО№1;
• в середине августа — сразу после объявления о результатах выборов — мать Олега Харитончика рассказывает, как искала своего сына, задержанного 11 августа и отправленного на Окрестина;
• в конце ноября — Ольга, мать Яна Солоновича, осужденного за участие в восьми митингах, каждый день проверяет списки и каждый четверг ходит передавать передачи, видя там других родителей и даже бабушек с дедушками.
Feb 12, 202226:48
#16. Голос Марфы. Выпуск посвящен правозащитнице “Весны” и политзаключенной Марии Рабковой

#16. Голос Марфы. Выпуск посвящен правозащитнице “Весны” и политзаключенной Марии Рабковой

Выпуск ад 25.12.2020. Правозащитница «Весны» Мария Рабкова уже три месяца находится в СИЗО№1 (Минск, улица Володарского). Обвиняется она по части 3 статьи 293 УК РБ (Массовые беспорядки) и ждет суда. Сейчас известно, что нахождение Марфы под стражей продлено до 17 января 2021 года.

Тем временем Марфу ждут ее муж Вадим Жаромский, волонтеры (Марфа координировала Волонтерскую службу «Весны»), а также многие беларуски и беларусы. Ждут ее и коты — Марфа сама была волонтеркой в кошачем приюте, а через решетки окон в СИЗО она сумела рассмотреть бездомных котов — и даже попробовала помочь им.

В 16-м выпуске подкаста «Вясна прыйдзе» мы услышим и голос Марфы — из тех интервью, которые она успела дать до своего заключения. Это поможет нам познакомиться поближе с тем, чем она занималась в рамках своей правозащитной деятельности — и за что теперь ее пытаются притянуть к уголовной ответственности.
Feb 12, 202232:34
#15. «Мама, тебя не били?» — Беларусь после августа и дети, живущие в ней

#15. «Мама, тебя не били?» — Беларусь после августа и дети, живущие в ней

Выпуск ад 14.12.2020. «Мама, тебя не били?» — первое, что спросила семилетняя дочь Ольги Смолянки после ее освобождения. Родители стараются уберегать ее от информации о насилии в Беларуси, но девочка задает вопросы о том, что происходит, и пугается людей в черном.

Младшая дочь Елены Гесс каждый день после школы заходит к маме на работу, чтобы проверить, на месте ли она — Елену задерживали на трое суток. Правда, младшая дочь не знает, что на маму завели уголовное дело за надпись, посвященную Светлане Тихановской.

Маленький житель «Каскада» (район в Минске) уже привык к омоновцам на детской площадке.

Пятилетняя девочка видела, как ГУБОПиК громил кофейню.

Ребенок кричал, когда омоновцы избивали человека…

Все мы после президентских выборов в Беларуси стали жить действительно в новой реальности. Но в ней также живут и наши маленькие граждане — им и посвящен 15-й выпуск подкаста «Вясна прыйдзе».

*В подкасте использовано аудио из сюжета TUT.BY о ГУБОПиКе вечером 6 сентября в Минске
Feb 12, 202222:30
#14. Едем в Барановичи. СИЗО№6, передачи, родственники и прибывающие в четверг автозаки

#14. Едем в Барановичи. СИЗО№6, передачи, родственники и прибывающие в четверг автозаки

Выпуск ад 28.11.2020. В СИЗО№6 города Барановичи (Брестская область) с октября стали перевозить задержанных на минских маршах — тех, кто уже не вмещается на Окрестина и в ИВС Жодино. Перевозят их по четвергам, без предупреждения.

На Окрестина четверг — это единственный день передач. Туда едут родственники, часто из других городов, чтобы успеть передать передачу — но вдруг выезжают автозаки, и задержанных везут в Барановичи. Родственникам приходилось ехать вслед за ними – ведь до 29 октября в СИЗО№6 четверг был также единственным днем передач (с третьего ноября – по вторникам).

Мы съездили в Барановичи 29 октября — тогда, когда совпало сразу три четверга: единственный в неделю день передач на Окрестина, перевозка задержанных в Барановичи и единственный (на тот момент) день передачи передач в СИЗО№6.
Почему задержанные по административным статьям содержатся не в ИВС, а СИЗО? Что говорят родственники, которым пришлось отмотать иногда и по 500 километров: до Минска, а затем отправиться в Барановичи? Какие в правилах приема передач есть существенные недостатки? Где лучше сидеть — в Барановичах или на Окрестина? Почему местные жители стали волонтерами у стен СИЗО? Каково это — когда наконец в четверг приезжают долгожданные автозаки?
Feb 12, 202226:49
#13. Еще одно воскресенье. Кордоны, 23.34 и люди, которые гуляют

#13. Еще одно воскресенье. Кордоны, 23.34 и люди, которые гуляют

Выпуск ад 13.11.2020. Этот выпуск посвящен одному из воскресений в Минске – 25 октября. Но дата здесь не так важна, потому что такое воскресенье — каждое.

Кто-то пробирается «партизанскими тропами», вспоминая попутно, как на марше пенсионеров видел газ и гранаты; кто-то на минутку забегает в кафе, где предлагают бесплатные горячие напитки; кто-то напрямую осмеливается подойти к силовикам и задать вопрос: «А что вы здесь делаете?» А дети, катающиеся рядом на самокатах, обсуждают «тихарей».

Всех, кто гуляет (и даже тех, кто в этот день работает) объединяет один опыт – после 9 августа каждый узнал о цифрах 23.34 и «нет такого беларуса, у которого никто бы не пострадал» от действий силовиков.
Feb 12, 202229:43
#12. Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар

#12. Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар

Выпуск ад 08.10.2020. Паэтка, перакладчыца і сакратарка Беларускага ПЭН-Цэнтра Ганна Комар была затрымана 8 верасня – у той дзень беларусы даведаліся, што Марыю Калеснікаву хацелі вывезці з Беларусі, а яна парвала свой пашпарт.
У аўтазаку сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще“, а ў Жодзіна затрыманым дзяўчынам зладзілі “дыскатэку”… Што гэта было?
Навошта спевы і крыкі на жаночых марш, і як успрымаць фразу “не сядзеў – не беларус”? – у падкасце Ганны Комар асэнсуе гэтыя ды іншыя пытанні.
Feb 12, 202238:53
#11: Военный госпиталь и КГБ, Окрестина и пытки, угрозы и увольнение – История Олега Крины

#11: Военный госпиталь и КГБ, Окрестина и пытки, угрозы и увольнение – История Олега Крины

Выпуск ад 15.09.2020. 46-летний минчанин Олег Крина попал в изолятор на Окрестина 11 августа, и свой опыт он называет не иначе как «концлагерь». Но когда он делился своей историей с коллегами из военного госпиталя, им внезапно заинтересовались «двое непонятных в штатском», которые ему угрожали. Олег уверен, что это были сотрудники КГБ. Их Олег стал наблюдать в военном госпитале еще с 9 августа – в то же время туда нахлынула волна пациентов с тяжелыми ранениями.
Feb 12, 202225:59
#10. Правосудие за 5 минут. Как судили на Окрестина?

#10. Правосудие за 5 минут. Как судили на Окрестина?

Выпуск ад 01.09.2020. "Самый независимый суд - в Беларуси", - сказал недавно А. Лукашенко.
Предлагаем вам самим решить, можно ли с этим согласиться.
В подкасте услышим истории минчан, задержанных во время акция протестов 9-12 августа. Истории о том, как их судили на Окрестина.

* "Окрестина" - так в народе называют место, где находится ИВС и ИЧУ г. Минска (адрес: пер. 1-й Окрестина, 36 и 36а). Именно там над задержанными 9-12 августа проходили пытки и бесчеловечное обращение.
Feb 12, 202229:43
#9: Что нужно знать, если вы собираетесь на акцию

#9: Что нужно знать, если вы собираетесь на акцию

Выпуск ад 08.08.2020. Участие в мирных собраниях относится к категории гражданско-политических прав человека. Однако в Беларуси это чревато репрессиями.
Если вы (либо ваши близкие) собираетесь выйти на акцию, вам стоит иметь представление о следующем сценарии:
• задержание
• РУВД (РОВД)
• cуд
• арест
Как на практике могут разворачиваться события? Какие у вас есть права? Что можно требовать от сотрудников правоохранительных органов и о чем можно заявлять на суде? Как отыскать задержанного близкого человека? Может, есть какие-то лайфхаки?
Во всем этом поможет разобраться правозащитница Наталья Сацункевич.

Тайм-коды:
1:24 Что нужно сделать до акции?
5:04 ЛИНИЯ 1. Если задержали вас:
7:28 РОВД (РУВД)
10:49 Если вас отпустили из РОВД после задержания
12:26 Если вас не отпустили из РОВД, а задержали до суда и отправили в Изолятор временного содержания (ИВС)
13:48 Судебное заседание. Что говорить на суде? О чем можно ходатайствовать?
17:19 Адвокат — нужен или нет?
20:19 Решение суда и что следует сделать после него (обжалуем)
24:01 Три причины, почему нужно обжаловать решение суда
24:38 Дали огромный штраф и нет денег его платить. Отсидел(а) много суток, а содержание в ИВС платное. Как быть? By_Help и солидарность
27:43 Помимо административки вас подозревают по уголовной статье за массовые беспорядки. Или вызывают в качестве свидетеля. Что делать?!
34:10 Если вы вдруг получили травмы в результате действий сотрудников правоохранительных органов (заботимся о жизни и здоровье!)
36:22 ЛИНИЯ 2. Если задержали вашего близкого:
38:00 Ищем в РОВД.
40:46 А потом, возможно, в ИВС.
41:39 Пытаемся попасть на суд. А что, если туда не пускают?
44:54 Если вашему близкому присудили арест—где искать и как поддержать
46:07 Передаем передачу
50:02 Немножко философии – осмысляем полученный опыт
Feb 12, 202252:11
#8. “Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было?

#8. “Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было?

Выпуск ад 05.07.2020. Міністр МУС Юрый Караеў сказаў, што пры затрыманнях падчас Ланцугоў салідарнасці супрацоўнікі рабілі толькі ласкавыя і несілавыя дзеянні і толькі ў дачыненні да тых, хто дэстабілізаваў абстаноўку. Пагаварылі з людзьмі, якіх у тыя дні (19 і 20 чэрвеня) затрымалі. І [чамусьці] іх досвед кажа аб адваротным.
Feb 12, 202228:44
#7: Як распазнаць "ціхара"?

#7: Як распазнаць "ціхара"?

Выпуск ад 01.06.2020. “Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў штатскім (то бок апранутыя па-цывільнаму).

У кіруючых прынцыпах па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ АБСЕ наўпрост сказана, што неабходна, каб супрацоўнікаў паліцыі было лёгка адрозніць. Але тым не менш беларускія міліцыянты апранаюцца як звычайныя грамадзяне, каб зліцца з натоўпам і быць незаўважнымі.

“Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах — на адміністрацыйных працэсах па парушэнні артыкула 23.35 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ціхары могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі — як гэта было і на мінулых пікетах па збору подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў? Гэта ўмеюць рабіць незалежныя назіральнікі за мірнымі сходамі. У сёмым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” яны і падзеляцца некалькімі лайфхакамі.

У падкасце выкарыстана музыка гуртоў “tochka k” і “Планета всех”.
Feb 12, 202225:47
#6: За кім сочыць КДБ?

#6: За кім сочыць КДБ?

Выпуск ад 21.05.2020. КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) прызваны абараняць нацыянальную бяспеку. Але па факце мы бачым, што супрацоўнікі КДБ сочаць за сваімі ж грамадзянамі, а менавіта — грамадскімі актывістамі. Яны могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб "проста пагаварыць”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў.

Сочаць яны і за рознымі мерапрыемствамі (такімі як лекцыя па правах жывёлаў), а таксама недзяржаўнымі культурніцкімі імпрэзамі (напрыклад, “Мова нанова”). Сабраныя ў выпуску падкаста гісторыі — толькі кропелька ў моры сачэння КДБшнікаў за сваімі грамадзянамі.

У падкасце пачуем запіс і сапраўднай размовы “прадстаўніка органаў па імені Андрэй” з актывісткай “Новых рэгіёнаў”.
Feb 12, 202215:36
#5: ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе

#5: ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе

Выпуск ад 11.05.2020. Хто трапляе ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання?
Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова.
Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам.
Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?

Прымусовая праца, спецыфічнае стаўленне супрацоўнікаў да розных катэгорый зняволеных, кругласутачнае святло ў камеры, “шмон” і душ раз на тыдзень… Адзіны пазітыў ва ўсім гэтым — нібы тое, што раней умовы ўтрымання былі яшчэ горшымі.

Кожны грамадзянін нашай краіны можа патрапіць у ЦІП альбо ІЧУ. Што гэта за частка жыцця нашага грамадства — слухайце ў пятым выпуску нашага падкаста.
Feb 12, 202226:20
#4: Лячэбна-працоўныя прафілакторыі

#4: Лячэбна-працоўныя прафілакторыі

Выпуск ад 01.05.2020. У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі—у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП?

Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”, і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”?

І, канешне, пра людзей і іх досвед: пачуем галасы тых, хто пабываў у ЛПП, а таксама тых, хто ўсімі сіламі змагаўся, каб туды не трапіць.
Як выглядаў іх шлях змагання? І чаму міліцыянты так стараюцца адпраўляць у ЛПП як мага больш людзей? З-за заботы ільбо з-за выконвання нейкіх статыстык? (спойлер: другі варыянт)
Feb 12, 202236:59
#3: Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання

#3: Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання

Выпуск ад 21.04.2020. Выпуск прысвечаны сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.
Паўла — сына Тамары Сялюн — расстралялі ў 2014 годзе.
Генадзя — бацьку Аляксандры Якавіцкай — у 2016 годзе.
Віктар Паўлаў на момант стварэння падкаста знаходзіцца ў чаканні растрэлу. (UPD. У сакавіку 2022 года праваабаронцы атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава)
Братоў Станіслава і Іллю Косцевых 10 студзеня 2020 года прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. Іх сястра Ганна зараз змагаецца за іх жыццё.
(UPD. Братоў Косцевых памілавалі 30 красавіка 2021 года. Ім змянілі смяротнае пакарання на пажыццёвае зняволенне).
У пасведчанні аб смерці расстраляных напісана “убыл по приговору”. Чаму менавіта такая фармулёўка?
Як жывуць сваякі асуджаных і што яны адчуваюць?
Беларусь—апошняя краіна Еўропы, дзе існуе смяротнае пакаранне. Праваабаронцы выступаюць супраць яго, але гэта не азначае, што яны апраўдваюць злачынствы асуджаных. Кожны чалавек павінен несці пакаранне, адпаведнае здзейсненаму. Але расстрэл такім пакараннем не з’яўляецца.
У падкасце выкарыстана музыка: tochka k (Яўген Кучмейна),
а таксама Emily A Sprague “Long Walks”, Планета Всех “К дождю”.
Feb 12, 202231:51
#2. Людзі з псіхічнымі расстройствамі

#2. Людзі з псіхічнымі расстройствамі

Выпуск ад 11.04.2020. "Ён псіх і яго трэба ізаляваць ад грамадства"
Што гэта? - Стыгматызацыя.
Чаму яна існуе? І чаму ў нашай мове мы выкарыстоўваем словы "псіхоз" і "Навінкі" у якасці абразаў і жартаў?
А як пры гэтым жывуць людзі, якія з'яўляюцца носьбітамі псіхічных хвароб?
- Павел Лотвін працаваў у школе настаўнікам, але калі захварэў, бацькі спужаліся: "як ён будзе вучыць нашых дзяцей"?
- Анастасія крыху больш за месяц правяла ў РНПЦ псіхічнага здароўя (Навінкі). "Людзі гінуць за кіпень" — такую антыўтопію хацела яна напісаць пасля таго, як выйшла. Але дзяўчына можа распавесці і пра больш жортскія моманты: у Навінках яна пабачыла псіхалагічны і сэксуальны гвалт і "абсалютную ўладу санітараў".

Што яшчэ будзе ў падкасце:
- Урач-спецыяліст у сферы псіхічнага здароўя Сяргей Сакалоў распавядзе, як выглядаюць стыгмы ў вачах беларуса (спадзяемся, што не ў кожнага).
- псіхіятр Канстанцін Мінкевіч ускрые унутраныя механізмы дзяржаўнай псіхадапамогі: шпіталізуюць не заўсёды па пратаколу:(
Пачуем галасы і іншых людзей.

Дзякуем Клубнаму дому "Открытая душа" за іх працу, а таксама Жывой бібліятэцы і ініцыятыве Тендер на гендер — менавіта падчас іх мерапрыемстваў мы сустрэлі некаторых герояў падкаста.

ВАЖНА: у падкасце апісана тое, як быць не павінна. Не заўсёды ў "Навінках" усё бывае так дрэнна. Але калі вы сутыкнуліся з парушэннем правоў, то тут
bit.ly/39ZbnQU можна атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу (звяртацца могуць людзі з псіхічнымі растройствамі і іх сваякі).

У падкасце выкарыстана музыка tochka k (Яўген Кучмейна).
Feb 12, 202234:33