Skip to main content
Малус

Малус

By Staselka

Падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

Таксама запрашаем паслухаць падкаст па кнізе "Пімкі": anchor.fm/staselka
Available on
Amazon Music Logo
Apple Podcasts Logo
Castbox Logo
Google Podcasts Logo
Overcast Logo
Pocket Casts Logo
RadioPublic Logo
Spotify Logo
Currently playing episode

Малус

МалусFeb 21, 2022

00:00
19:47
Дзірка, якая паглынула літары і яе генеалогія
Apr 16, 202411:39
Слёзы па 2/11
Mar 20, 202432:30
Самая ўплывовая асоба
Dec 14, 202310:20
Антонім, Багамол і Лінейка
Nov 28, 202309:49
Незабыўная прыгода
Nov 14, 202305:04
Лізпініум
Oct 29, 202323:42
Прымальнасць не ўсяго нябыцця
Oct 14, 202311:30
Дзякуй-дзень
Sep 28, 202308:35
Цёплы нос сабакі або шлях у вырай пачынаецца з зямлі
Sep 10, 202320:31
Цяжкая праца практыка
Aug 28, 202308:33
Нябыт усёй непрымальнасці
Aug 14, 202313:46
Як я паверыў
Jul 28, 202317:50
Калі воблачка народзіцца
Jul 14, 202343:41
Нешта, нехта, недзе, неяк, некалі, раптам
Jun 23, 202317:31
Мой самы каштоўны фатэль
Jun 14, 202307:53
Птушка з таблеткай
May 28, 202323:46
Мінусы заўжды сінія
May 14, 202325:31
Апошні чацвер, першая пятніца
Apr 28, 202322:34
Горад рыбы
Apr 14, 202306:29
Без пяці рыдлёвак яма

Без пяці рыдлёвак яма

Нібыта прыяцелі сабраліся не там, дзе хіба варта было б. А той, каго ўжо не павінна было б быць з імі, яшчэ ёсць. Каб уся гэта заблытаная “карціна склалася”, нібыта не хапае толькі адной дэталі. Але менавіта гэтая дэталь і выкрывае адсутнасць самой “карціны”.

🎤 Агучвалі: Сяргей Чуб і Алег Гарбуз.

Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka

Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast

Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian

Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir

Mar 28, 202314:20
Шчаслівец, які сябе забіў

Шчаслівец, які сябе забіў

Яшчэ раніцай яго, як і многіх, займалі працоўныя клопаты, планы на будучыню, а ўжо ўвечары падсцерагала доля шчасліўца. Гэта гісторыя пра тое, ці можа шчасце быць не толькі найвялікшым здабыткам, але і найвялікшым цяжарам жыцця.

🎤 Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш.

Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka

Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast

Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian

Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir

Mar 14, 202331:02
Зорка, якая не ззяе
Feb 14, 202314:48
Не менш за аднаго нябожчыка на пахаванне
Dec 18, 202234:53
Бойка
Nov 28, 202210:32
Правіла кішэні
Nov 15, 202226:10
Не ўся непрымальнасць быцця
Oct 25, 202218:06
Яго барада
Oct 12, 202223:56
Закаханы
Sep 28, 202219:14
Па той бок чырвонага штампа
Sep 09, 202211:15
Палац і цмок

Палац і цмок

Ці варта залагоджваць цмока і ці можа гэта дапамагчы наогул? Невялікая прыпавесць пра падзеі ў Беларусі і тое, з чым нам даводзілася сутыкнуцца. Прыпавесць, якая з’яўляецца своеасаблівым прыквэлам апавядання “У нас не было сну і няма мары”.

Агучвалі: Алег Гарбуз і Сяргей Чуб

Aug 26, 202205:49
Магістр Бдэнік

Магістр Бдэнік

Вось ужо шмат гадоў, як Дэпартамент этыкі ўзначальвае чалавек, якога ніхто і ніколі не бачыў. Тры скрыначкі на сцяне кабінета: для загадаў, запытаў і заробку — з’яўляюцца адзіным спосабам сувязі з ім. Хто ён, як выглядае, адкуль узяўся ды чым насамрэч займаецца — ніхто не ведае. Ніхто, акрамя асобы, якая і прызначыла яго на гэту пасаду.

Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш

Aug 12, 202233:25
У нас не было сну і няма мары

У нас не было сну і няма мары

Кароткае апавяданне, якое з’явілася ў кастрычніку 2020. Яно пра беларусаў і тое, з чым нам прыйшлося сутыкнуцца.

Агучвалі: Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз

Jul 29, 202208:12
Фракцыі

Фракцыі

Тром аўтарытэтным даследчыкам мелася стварыць “Прадметны ўказальнік”, ды, як гэта здараецца, нават сярод навукоўцаў існуюць цалкам супрацьлеглыя візіі. Так, у гэтым выпадку, шараговая даследчыцкая задача пацягнула за сабой узнікненне палітычных груповак, якія ў далейшым ператварыліся ў асноўных супернікаў не толькі ў барацьбе за дзяржаўную ўладу, але і за логіку бачання свету.

Агучвалі: Міхась Зуй і Алег Гарбуз

Jul 13, 202218:26
Бычок

Бычок

Уявіце, што вы выпраўляецеся ў госці ў іншы горад, ды першым вашым арыенцірам будзе загадкавая асоба. Асоба, якую нават не давядзецца пабачыць, ды без якой, тым не менш, трапіць на месца не атрымаецца.

Агучваў: Міхась Зуй

Jun 29, 202208:02
Узмах

Узмах

Малады і здатны да службы чалавек ужо паспеў зрабіць імклівую кар’еру. Цяпер ён напярэдадні лёсавызначальнага этапа, калі перад ім з’яўляецца магчымасць падняцца ў іерархіі імперыі. Ды поспех залежыць ад таго, ці здолее ён растварыцца ў новым свеце, стваральнікам якога ёсць сам Імператар.

Агучвала: Крысціна Дробыш

Jun 13, 202228:04
Сябры рыхтуюцца прымаць гасцей

Сябры рыхтуюцца прымаць гасцей

Дні Трафіма праходзяць там, дзе няма жыцця, ды тое хутчэй дапамагае яму не быць самотным, чым наадварот. Але, на ягоны жаль, заўсёды настае час прыходу гасцей, калі трэба усё падрыхтаваць. Гасцей, якія прыходзяць не да яго, якіх ніхто не запрашаў і ніхто не чакае.

Агучвалі: Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш

May 27, 202225:14
Некампетэнтны адмысловец

Некампетэнтны адмысловец

Ці даводзілася вам сумнявацца ў рэчах, цалкам для вас відавочных? А ці здаралася адчуваць няўпэўненасць насуперак поўнай перакананасці? Герой гэтага выпуска аказаўся менавіта ў той сітуацыі, калі ніякія правільныя адказы нібыта “не працуюць”. Але ўсё не так проста і гісторыя не толькі пра гэта.

Агучвалі: Крысціна Дробыш, Міхась Зуй, Андрэй Дробыш

May 13, 202211:08
Палюбоўніца Шродзінгера

Палюбоўніца Шродзінгера

Жонка нечакана вяртаецца дадому і застае мужа знянацку. Ці быў ён дома адзін або з палюбоўніцай? Распаўсюджаны матыў пацешных гісторый крок за крокам перастае быць пацешным, а скразныя думкі і паводзіны набываюць новае значэнне.

Агучвалі: Крысціна Дробыш, Алег Гарбуз.

Apr 28, 202218:34
Сцяна Брафстура

Сцяна Брафстура

Ён быў перакананы, што ні ў чым не вінаваты. Ды і ніхто іншы яго не вінаваціў. Ніхто іншы не ведаў пра яго ўчынак і ніколі б не даведаўся. Але ці сапраўды ў такім разе невінаватаму магчыма застацца беспакараным?

Пралог: Галоўнай якасцю рэалізацыі ўлады з’яўляецца не магчымасць прымушаць і ажыццяўляць гвалт, а здольнасць навязаць падначаленым добраахвотнае прыманне і падпарадкаванне ёй. Улада, перш за ўсё, ёсць спараджэннем тых, хто ёй падпарадкоўваецца.

Агучвалі: Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.

Apr 17, 202226:16
Чалавек, які нарадзіўся ў мерцэдоніі

Чалавек, які нарадзіўся ў мерцэдоніі

Аднойчы ў маленькага хлопчыка знік звычаны мячык. Ды гэтае нязначнае здарэнне магло б так і застацца не заўважаным, калі б не пацягнула за сабой ланцужок злачынстваў, якія пагражаюць паглынуць увесь горад.

Агучвала: Крысціна Дробыш.

Mar 31, 202205:10
Малус

Малус

Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву. Злачынца ўсім добра вядомы і заўсёды быў блізка, ды толькі цяпер над ім навісла пагроза пакарання.

Пралог: Мусіць, неад’емным элементам некаторых модусаў улады ёсць здольнасць спараджаць кантралюемыя аб’екты і рытуалы калектыўнай нянавісці, што дазваляе падначаленым не адчуваць і не ўсведамляць сябе такімі, ды, дзякуючы гэтаму, падтрымліваць яе існаванне.

Агучвалі: Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.

Feb 21, 202219:47